250px|thumb|Ліцвін у свіце thumb|250px|«Ілюстрацыя да казкі Сіняя світа навыварат шыта» на паштовай марцы Беларусі Сві́тка, сві́та — верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з сукна ў беларусаў, літоўцаў, рускіх і ўкраінцаў. Бытавала да 1930-х гадоў.
Гісторыя
Світа як верхняе мужчынскае і жаночае нераспашное адзенне розных слаёў насельніцтва была вядомая з XI стагоддзя. На падставе фрагмента мужчынскай світы XII-XIII стагоддзяў, знойдзенай беларускімі археолагамі ў Віцебску, была зроблена рэканструкцыя. Яна была нерасхінутай вопраткай, без каўняра, прамога крою з доўгімі прамымі рукавамі і зашпількай ад гарлавіны да лініі таліі на 6 гузікаў з і падпяразвалася поясам з тканіныДучыц Л. У. Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст. С. 11-12. Каля в. Перавоз Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці археолагі знайшлі мініяцюрны рукапіс, паводле якога стала магчыма вызначыць крой світы. Яна служыла таксама лёгкім відам вопраткі, накшталт сучаснага пінжакаДучыц Л. У. Касцюм крывічоў у X—XII стст. (па археалагічных дадзеных)//Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі Віцебск, 1992. С. 16-17.
Мужчынскія світы таго часу былі шарсцянымі і зашпільваліся на ксцяныя, драўляныя, металічныя гузікі або фібулыБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5.
Апісанне
Звычайна світкі шылі з даматканага сукна колеру авечай поўсці, святочныя, напрыклад на Украіне, з сукна чырвонага колеру. На поўначы Беларусі шылі світкі прамога крою, у цэнтральных раёнах з адразной і неадразной спінкай, звужанай ў таліі. На Палессі насілі світкі «з вусамі» — клінамі, ушытымі ад таліі па баках да нізу, і ўпрыгожанымі вышыўкай, каляровымі шнурамі. Даўжыня — ніжэй калена.
Літаратура
Спасылкі Свита // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Верхняе адзенне Катэгорыя:Беларускі касцюм Катэгорыя:Украінскі касцюм Катэгорыя:Рускі касцюм