Дзмітрый Коўб (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў Салігорску, дзе гуляў за дубль. У першай палове 2008 года выступаў за клуб-аўтсайдэр Другой лігі «БДАТУ-Ніва», дзе стаў найлепшым бамбардзірам.
Улетку 2008 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». Добра праявіў сябе ў сезоне 2011, забіўшы за сезон 10 галоў. Пасля гэтага сезону перайшоў у якасці свабоднага агента ў «Мінск», але не замацаваўся ў асноўным складзе. У выніку ў канцы ліпеня 2012 года вярнуўся ў бабруйскі клуб.
У студзені 2013 года стаў іграком магілёўскага «Дняпро». Спачатку гуляў у аснове, але потым засеў на лаўцы запасных і толькі выхадзіў на замену. У выніку па заканчэнні сезону пакінуў клуб.
У сакавіку 2014 года стаў іграком дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай»Ковб перешел в литовский «Тракай». У складзе «Тракая» ў сезоне 2014 забіў 11 галоў, пры гэтым аднойчы вызначыўся незвычайным святкаваннем голаОригинальное празднование гола белорусского нападающего. У лютым 2015 года разарваў кантракт з «Тракаем»Дмитрий Ковб расторг контракт с "Тракаем".
Вярнуўшыся з Літвы, у лютым 2015 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Віцебск», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу"Витебск" объявил о трансфере Дмитрия Ковба. За паўгады ў «Віцебску» забіў 3 галы, пры гэтым 2 — з пенальці. У ліпені 2015 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клубКовб покинул «Витебск», Комлев вернулся в «Минск».
У канцы жніўня 2015 года стаў іграком «Гарадзеі», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам"Городея" продлила контракты с Лебедевым, Ковбом и Павлючеком. У пачатку сезону 2016 з’яўляўся ў стартавым складзе «Гарадзеі», але потым страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў «Гарадзею»Футбол. Неманья Милованович и Дмитрий Ковб, вероятнее всего, покинут "Городею".
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у эстонскі клуб «Транс» (Нарва) і ў выніку падпісаў з ім кантракт"Нарва-Транс" объявила о подписании контракта с Дмитрием Ковбом. За паўгады ў складзе эстонскай каманды забіў 10 галоў у 14 матчах. У верасні 2017 года перабраўся ў Індыю, стаўшы іграком клуба «Мінерва Пенджаб»Ковб перешел в индийский «Минерва Пенджаб». Аднак, у лістападзе 2017 года не быў заяўлены індыйскім клубам на новы сезон і пакінуў ягоКовб покинул индийский «Минерва Пунджаб».
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезону з «Крумкачамі», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе. У сакавіку 2018 года стаў іграком «Баранавічаў»Мирослав Хлебосолов и Ковб перешли в «Барановичи». Пакінуў каманду ў ліпені таго ж года.
У студзені 2019 года стала вядома, што Дзмітрый завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам у школе мінскага «Дынама»Дмитрий Ковб завершил карьеру в 31 год.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009
Крыніцы
Спасылкі Дмитрий Ковб: «Меня бы устроило место в четверке». football.by.
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Мінерва Пенджаб Катэгорыя:Ігракі ФК Транс Нарва Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Рыцярэй Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК БДАТУ-Ніва Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск