Анатоль Кірылавіч Цітоў (, , Германія — , Мінск) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст.

Біяграфія Скончыў у 1975 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1975—1983 гадах навуковы супрацоўнік, старэйшы палеограф Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР у Мінску. У 1983—1994 гадах выкладчык Мінскага інстытута культуры. У 1994—1998 гадах старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута справаводства і архіўнай справы. У 1989—2002 гадах выкладчык Гуманітарна-эканамічнага ўніверсітэта, выкладчык БДУ.

Член геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы член Усерасійскага геральдычнага таварыства. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

На пачатку 1990-х уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савета Беларусі, якая распрацавала эталоны выкарыстання бела-чырвона-белага сцяга.

Памёр 5 студзеня 2021 года, пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Працы Аўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.

Гербы беларускііх гарадоў. Мінск, 1983; Гарадская геральдыка Беларусі. Мінск, 1989; Наш сімвал — Пагоня. Мінск, 1993; Пячаткі старажытнай Беларусі. Мінск, 1993; Вольныя беларускія месты. Мінск, 1996; Метадычныя парады па апісанню помнікаў сфрагістыкі для архіваў і музеяў. Мінск, 1997; Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Мінск, 1998; Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. Мінск, 1999; Менск — места майстроў: Рамесныя цэхі XVI—XVIII стст. Мінск, 2002; Геральдыка Беларусі. Мінск, 2010. Краіна майстроў (рамесныя цэхі Беларусі: 16 — канец 18 ст.) Мінск, 2013; Гербоўнік беларускіх гарадоў (16 — пачатак 20 ст.) Мінск, 2015; Шляхамі Францыска Скарыны. Мінск, 2016; Зэгармістры Беларусі. Мінск, 2017;

Літаратура

Спасылкі Анатоль Цітоў: «У мяне ў генах закладзена імкненне да ведання мінулага» // «Радыё Свабода», 15 мая 2007.

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Геральдысты Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага