Не́глюбка (, ) — аграгарадок у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Геаграфія За 38 км на паўночны ўсход ад Веткі, за 60 км ад Гомеля, за 48 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Стаўбун — Гомель. Планаванне складаецца з трох прамавугольных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На поўдні — невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Збудаванні пераважна драўлянага сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Суражскім павеце Чарнігаўскай губерні. У 1765 годзе пабудаваная Свята-Мікалаеўская царква. З сярэдзіны XIX стагоддзя вядомая як цэнтр мастацкага ручнога ткацтва. Асаблівую вядомасць набылі тканыя ручнікі з старажытнымі геаметрычнымі і геаметрычна-расліннымі арнаментамі. Ад Неглюбкі праз вёскі Свяцілавічы, Покаць, Мяркулавічы, Гадзілавічы праходзіла паштовая дарога ў Рагачоў. Падчас акупацыі нямецкімі войскамі ў 1918 годзе ў ваколіцах вёскі дзейнічаў партызанскі атрад. У 1926 годзе працавалі хата-чытальня, паштовы пункт, пачатковая школа.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Неглюбскага сельсавета Свяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 года Веткаўскага, з 12 лютага 1935 года Свяцілавіцкага, з 17 снежня 1956 года Веткаўскага, з 25 снежня 1962 года Гомельскага, з 6 студзеня 1965 года Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1929 годзе арганізаваныя саўгас «Неглюбка» і калгас «Хваля», працавалі 2 кузні, 3 ветраныя млыны (з 1926 па 1932 гады), дрэваапрацоўчая майстэрня, ваўначоска. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў верасні 1943 гады спалілі 50 двароў. Вызваленая 28 верасня 1943 года. У баях за вёску загінулі 5 савецкіх салдатаў 287-й стралковай дывізіі (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 463 жыхары загінулі на франтах. У 1963 годзе ў памяць загінулых жыхароў Неглюбскага сельсавета ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Дружба». Дзейнічаюць камбінат бытавога абслугоўвання, лесапілка, сярэдняя школа. Дом культуры, дзіцячы сад, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 крамы.

У 1977 годзе Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў адкрыла ткацкі цэх. Неглюбскія ручнікі экспанаваліся на выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў многіх краінах (Японія, Бельгія, Францыя, Канада, ЗША).

У 2016 г. Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рада пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштооўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр —33АК000089). У 2022 годзе намінавана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова (ЮНЕСКА) для разгляду ў 2024 годзе.

У 2025 годзе «Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці» ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва 1885 год — 2144 жыхары. 1897 год — 3500 гаспадарак (паводле перапісу). 1926 год — 750 двароў 3987 жыхароў. 1959 год — 1675 жыхароў (паводле перапісу). 2000 год — 912 жыхароў, 367 двароў — С. 265.. 2004 год — 358 гаспадарак, 828 жыхароў.

Славутасці

Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя — . Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» — .

Памятныя мясціны

Брацкая магіла (1943) — .

Вядомыя асобы Таццяна Фёдараўна Дзеранок (1920—1996) — беларускі майстар народнага мастацкага ткацтва. Яфім Дзмітрыевіч Дзіранок (1913—1981) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1967). Сямён Лебедзеў (нар. 1905) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, педагог. Ігар Петрышэнка (нар. 1965) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Таццяна Суглоб — беларускі майстар народнага мастацкага ткацтваЗатерянная деревня, «кукурузник», кофейня-вытинанка и аутентичные рушники.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Неглюбская текстильная традиция Ветковского района внесена в Список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО. БелТА.

Катэгорыя:Неглюбскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Веткаўскага раёна