Сталі́ца (, ) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Германавіцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца на правым беразе ракі Дзісна. За 26 кіламетраў у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і чыгуначнай станцыі Шаркаўшчына, за 244 кіламетра ад Віцебска.
На ўсход ад вёскі знаходзіцца возера Княж.
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Германавічы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 17.
Насельніцтва 1921 год — 462 жыхары, 80 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 48.. 1931 год — 485 жыхароў, 84 двары. 2001 год — 322 жыхары, 123 двары. 2003 год — 322 жыхары, 121 двор.
Інфраструктура Базавая школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Ігар Пятровіч Сергеенка (нар. 1963) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Германавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна