250px|thumb|Язэп Драздовіч. Стадолішча. 1919 Стадо́лішча (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Геаграфія За 12 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок і чыгуначнай станцыі Гарадок, за 49 кіламетраў ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Гарадок—Мяжа.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя Стадолішча вядома ў Езярышчанскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя Стадолішча (Сямёнкі) у Болецкай сельскагаспадарчай грамадзе Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1864 годзе — дзяржаўная ўласнасць у маёнтку Болецк. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у Болецкай воласці Гарадоцкага павета. З 15 лютага 1923 года Стадолішча ў Гарадоцкай воласці Віцебскага павета. З 20 жніўня 1924 года ў Бяскатаўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна (Віцебская акруга). У 1925 годзе ў Стадолішчы працавалі шавецкая, кравецкая і шапавальная (выраб валёнак) саматужныя майстэрні. З 1972 года Стадолішча становіцца цэнтрам саўгаса «Смалоўка» (сучаснае КУСГПКамунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Смалоўка»)Сайт «Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь» . З 26 сакавіка 1973 годаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386). па чэрвень 2009 года вёска — цэнтр Стадолішчанскага сельсавета.

Насельніцтва 16 рэвізскіх душ (1795) 15 жыхароў, 3 двары (1846) 54 жыхары, 10 двароў (1905) 39 жыхароў, 9 двароў (1925) 66 жыхароў (1959) 228 жыхароў (1970) 244 жыхароў, 96 двароў (2001) 227 жыхароў, 93 двары (на 1 студзеня 2002 г.)

Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі Фельчарска-акушэрскі пункт

Памятныя мясціны Помнік 127 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

Спасылкі Решение городокского районного Совета депутатов 28.10.2011 г. № 80 «Об установлении границ сельских населённых пунктов Городокского района» Городокская районная сеть публичных библиотек Сайт РУП «Белпошта»

Катэгорыя:Стадолішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна