Яўнут, у хрышчэнні Іван () — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Сын Гедзіміна. Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.
Імя Імя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў — Jawnutte. Корань Jaun- даў у старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 39.
Звязана з літоўскім jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 510..
Імя Яўнут таксама меў сын Валімонта Бушкавіча, які жыў на стагоддзе пазней.
Яўнут было іменем-пажаданнем, такім іменем зычылі як мага даўжэй заставацца такім жа моцным і здаровым, якім чалавек бывае ў юнацтве, у маладосці.
Магчыма, такое імя было нададзена Яўнуту яшчэ і таму, што перагукалася з іменем маці, Гедзімінавай жонкі Еўны. У «Хроніцы Быхаўца» імя маці названа як Jewna і перагукаецца з формай Jewnutey (Яўнуцій) тамсамаСписок Быховца // Полное собрание русских летописей. Т. 17. Санкт-Петербург, 1907. С. 495.. Адпачатныя формы гэтых двух імёнаў аднаўляюцца як Jaunutis, Jaunė. Пашыральнік -ut- вядомы ў балцка-літоўскім іменніку, з ім утвораныя імёны тыпу Кейстут (< Kenstutis), Бірута (< Birutė).
У тапаніміі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі захавалася таго ж кораня старалітоўскае імя Яўнель (< *Jaun-elis), ад якога назва Яўнелішкі каля Лынтупаў у Пастаўскім раёне.
Біяграфія Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тастаменту Гедзіміна, стаў вялікім князем па яго смерці ў канцы 1341 года. Яўнута падтрымлівала Еўна, удава Гедзіміна і, магчыма, яго маці, і брат Нарымонт, князь пінскі, большасць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.
Пасля смерці ў 1345 годзе Еўны, Альгерд і Кейстут змовіліся супраць Яўнута, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.
У 1347 годзе памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства (у склад якога некаторы час уваходзіў Менск). Ён больш не прэтэндаваў на віленскі сталец, удзельнічаў у дзяржаўных нарадах і падпісваў важныя дакументы (напрыклад, дагаворы з Польшчай у 1352 і 1366 гадах).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гедзімінавічы Катэгорыя:Вялікія князі літоўскія Катэгорыя:Князі ізяслаўльскія Катэгорыя:Заслаўскія (Яўнуцьевічы)