«Пала́ц» — беларускі музычны гурт з Мінска, заснаваны ў 1992 годзе. У лістападзе 2000 года гурт браў удзел у першым беларускім свяце фолка «Таўкачыкі» ў Мінску. Гісторыя Палаца пачалася ў 1987 годзе, калі пазнаёміліся Алег Хаменка і Юрый Выдронак. Яны вучыліся ў Мінскім інстытуце культуры (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў). У 1988 годзе да гурту далучыўся сябар Юрыя Дзмітрый Карабач. Яшчэ праз год да гурту далучыўся Юрась Белякоў. Назву «Палац» прапанаваў Алег Хаменка ў 1992-м годзе. У рэпертуар увайшлі беларускія песні, апрацаваныя ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі і актыўным выкарыстаннем сэмплаў.

17 чэрвеня 2025 года Алег Хаменка быў затрыманы. У ліпені таго ж года стала вядома аб узбуджэнні супраць яго крымінальнай справы, беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным. 2 сакавіка 2026 года Хаменку прыгаварылі да трох гадоў калоніі і буйнога штрафу за супрацоўніцтва з Радыё Рацыя.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы Палац (1995) Дарожка (1997) Танчыць Палац (2001) Чужыя дзеўкі (2002) Кола грукатала (2012) Салдат-доктар (2012) EP Добра песьня (2015) EP Коцік - бомж (2019) Зборнікі Лепшае (2002) Святочны (2003)

Удзел у зборніках «Вольныя танцы: слухай сваё» (1999) «Вольныя танцы: альтэрнатыва by» (2001) «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя» (2003) «Прэм'ер Тузін 2005» (2005) «Песьні свабоды» (2006) «Дыхаць!» (2006) «Прэм’ер Тузін 2006» (2006)

Удзел у фільмах «Анастасія Слуцкая» (2003)

Удзельнікі Алег Хаменка: спеў, гітара, аранжыроўка Дзмітрый Карабач: спеў, акардыён, ліра Юрась Белякоў: труба, жалейка, спеў Андрэй Цераховіч: ударная ўстаноўка Сяржук Трухановіч: гітара Дзмітрый Жыгараў: бас-гітара Андрэй «Рэй» Хвісевіч: клавішныя, дуда Усевалад Гроднікаў: гукарэжысёр

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт гурта

Катэгорыя:«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1992 годзе