Алякса́ндр Фра́нцавіч Шпіле́ўскі (, ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2001—2014).
Біяграфія Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), Вышэйшую школу КДБ СССР (1990), юрыст. Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу.
З 1974 па 1992 гады служыў у КДБ БССР на розных пасадах. Апошняе месца службы — начальнік адзелу Мінскага гарадскога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. З 1992 па 1996 гады працаваў начальнікам упраўлення, начальнікам інспекцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску. У 1995 годзе абраны ў склад Вярхоўнага Савета XIII склікання, адкуль перайшоў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходуhttp://old.house.gov.by/index.php/,6269,,,,0,0,0.html . У 2000 годзе абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў II скліканняhttp://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor55/text55957.htm. Дэпутат Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.
З 8 мая 2001 года быў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску. 24 верасня 2001 прызначаны старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. 6 лістапада 2014 пайшоў у адстаўку з пасады старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусіhttps://news.tut.by/tag/ex6507-aleksandr-shpilevskiy.html .
Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто на Беларусі»
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Юрысты паводле алфавіта Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі