Зду́дзічы (, ) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чыркавіцкага сельсавета. Знаходзіцца ля ўпадзення ракі Алы ў раку Бярэзіну.

Гісторыя Падчас уваходжання зямель Расійскай імперыі ён адносіўся 2 паліцэйскай акругі Парыцкай воласці Бабруйскага павета і да Астроўчыцкага прыходу праваслаўнай царквы, на адлегласці 63 вёрст ад Бабруйска. У 1895 годзе ў вёсцы налічвалася 60 двароў (згодна з данымі Аляксандра Ельскага). Жыхары займаліся земляробствам, рыбнай лоўляй і плытагонствам.

У 1993 годзе пры зборы краязнаўчых звестак для кнігі «Памяць» Светлагорскага раёна была выяўлена група культавых помнікаў у Здудзічах: 2 курганы, валун, 2 камяні з выявамі крыжа, камень з надпісам (неразборлівы), 3 каменныя крыжы. Найбольш старадаўні крыж быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа акругленая, падобны на Тураўскія крыжы XII стагоддзя.

Насельніцтва 2004 год — 222 чал. 2016 год — 144 чал.

Ураджэнцы Рыгор Кісель — беларускі журналіст і дыпламат. Сцяпан Сухарэнка — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007).

Славутасці Здудзіцкі каменны крыж Селішча

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя:Чыркавіцкі сельсавет