Рыгор Леанідавіч Кісель ( г., Здудзічы, Светлагорскі раён Гомельская вобласць) — беларускі журналіст і дыпламат.

Біяграфія Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979).

Да вучобы ў ВНУ працаваў падсобным рабочым, маляром, калгаснікам калгасу імя М. І. Калініна Светлагорскага раёна, пасля — карэспандэнтам, уласным карэспандэнтам, загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Магілёўская праўда» (1979—1987), кансультантам Магілёўскага абкама КПБ (1987—1990), рэдактарам абласной газеты «Магілёўскія ведамасці» (1990—1994).

5 жніўня 1994 года прызначаны кіраўніком новастворанай Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 5 августа 1994 г. №27 "О создании Национальной государственной телерадиокомпании Республики Беларусь" .

21 ліпеня 2000 года быў вызвалены ад пасады старшыні Белтэлерадыёкампанii і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у РумынііУказ Президента Республики Беларусь от 21 июля 2000 г. №406 "О назначении Г.Л.Киселя Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Румынии и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса" , адстаўлены быў 11 сакавіка 2002 годаУказ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2002 г. №593 Указ Президента Республики Беларусь от 11 марта 2002 г. №154 "Об освобождении Г.Л.Киселя от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Румынии" .

У 2002 годзе быў прызначаны старшынёй праўлення закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал» і затым 15 гадоў кіраваў каналам АНТ. Сышоў на пенсію ў 2017 годзе.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне дванаццацісерыйнага дакументальнага фільма «Найноўшая гісторыя».

Спасылкі КИСЕЛЬ Григорий Леонидович, Кто есть кто в Республике Беларусь

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Румыніі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Агульнанацыянальнае тэлебачанне