Алякса́ндр Аляксе́евіч Паўлоўскі (, п. Галіцына, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны (генерал-лейтэнант) і дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 14 лютага 1950 года ў п. Галіцына Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці.

У 1971 годзе скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1978 годзе — Ваенную Акадэмію бронетанкавых войскаў, у 1996 — Ваенную Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Да 5 ліпеня 1994 года — камандзір 6-й гвардзейскай аддзельнай механізаванай брыгады 28-га армейскага корпусаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 июля 1994 г. № 497 «О назначении Ю. В. Портнова, М. С. Стремоуса, В. Н. Чичко, М. Н. Шалева, А. В. Ивановского, А. Д. Соколова, А. П. Захаренко, Ю. Т. Семенченко на должности, замещаемые лицами высшего офицерского состава, и об освобождении А. А. Павловского, С. К. Булыгина от занимаемых должностей» .

У 1996—1997 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

У 1997—2007 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 13 января 1997 г. № 36 «О назначении А. А. Павловского Председателем Государственного комитета пограничных войск Республики Беларусь» Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2007 г. № 174 «Об освобождении А. А. Павловского от должности Председателя Государственного комитета пограничных войск Республики Беларусь» .

26 лютага 2008 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў Францыі, а таксама Пастаянным прадстаўнікам пры ЮНЕСКАУказ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 г. № 122 «О назначении А. А. Павловского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь во Французской Республике, Постоянным представителем Республики Беларусь при ЮНЕСКО» . 10 ліпеня 2008 года стаў таксама паслом у Іспаніі і Партугаліі па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 10 июня 2008 г. № 320 «О назначении А. А. Павловского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Королевстве Испания и Португальской Республике по совместительству» .

Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003)Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 12 мая 2003 г. № 450-ПСР2 «О награждении А. А. Павловского Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» , ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2010)ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 25 лютага 2010 года № 267 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Спасылкі Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Французскай Рэспублiцы — Пасол Беларусi у Францыi (па стане на 25 сакавіка 2010 года)

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Францыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іспаніі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Партугаліі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродна