Уладзі́мір Ві́ктаравіч Грыго́р’еў (5 красавіка 1941 — 17 жніўня 2011) — савецкі і беларускі палітык і дыпламат.
У савецкі час У 1969 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1985 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Працоўны шлях распачаў у 1957 годзе памачнікам камбайнёра. Быў супрацоўнікам раённай газеты, першым сакратаром райкама камсамола, працаваў у абкаме ЛКСМБ.
З сакавіка па май 1974 года — Першы сакратар ЦК ЛКСМБ, пазней сакратар ЦК ВЛКСМ.
З 1980 года другі сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1983 года — старшыня Брэсцкага аблвыканакама.
У 1985 годзе стаў інспектарам ЦК КПСС, а ў студзені 1986 года — Першым сакратаром Віцебскага абкама КПБ. Заставаўся ім да роспуску КПБ у жніўні 1991 года.
У суверэннай Беларусі
У 1991 годзе стаў генеральным дырэктарам Віцебскага вытворчага аб’яднання «Даламіт». З 1996 года першы намеснік кіраўніка справамі выканкама Саюза Расіі і Беларусі.
5 снежня 1997 года прызначаны паслом у Расійскай ФедэрацыіУказ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 1997 г. № 632 «О назначении В. В. Григорьева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Российской Федерации и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» , адстаўлены быў 4 жніўня 2006 годаУказ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. № 487 «Об освобождении В. В. Григорьева от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Российской Федерации, Постоянного представителя Республики Беларусь при Евразийском экономическом сообществе по совместительству» .
11 верасня 1997 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 сентября 1997 г. № 1202 «О награждении П. В. Григорьева, Е. И. Иванченко, В. Ф. Рыженкова, Б. С. Чкалова, Т. П. Юшкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» , а 26 сакавіка 2001 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПостановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 26 марта 2001 г. № 36-ПСР2 «О награждении В. В. Григорьева Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» . Кавалер ордэна Айчыны III (5 красавіка 2001)Указ Президента Республики Беларусь от 5 красавіка 2001 г. № 184 «АБ УЗНАГАРОДЖАННІ У. В.ГРЫГОР’ЕВА ОРДЭНАМ АЙЧЫНЫ III СТУПЕНІ» і II ступені (31 жніўня 2006)Указ Президента Республики Беларусь от 31 августа 2006 г. № 548 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».
Памёр у Віцебску пасля доўгай хваробы 17 жніўня 2011 года.
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Расіі Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Другія сакратары Брэсцкага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ