Гео́ргій Іва́навіч Кузняцо́ў (нар. , в. Старына, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2006—2014).

Біяграфія Нарадзіўся 28 жніўня 1950 года ў в. Старына Барысаўскага раёна Мінскай вобласці БССР.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў інжынерам і старшым інжынерам інстытута «Белдзіпразем», інжынерам глебава-экалагічнай экспедыцыі ў Лівіі.

У 1991—1995 гадах — намеснік старшыні Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў.

У 1995—1997 гадах — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У 1997—2001 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.

У 2001—2006 гадах — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 5 мая 2006 да 27 снежня 2014 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»

Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі