Ві́ктар Дзмі́трыевіч Данiле́нка (, в. Петухоўка Магілёўскай вобласці — , Масква) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся 3 кастрычніка 1936 года ў в. Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1959—1960 гг. — майстар упраўлення № 56 будаўнічага трэста № 12 Міністэрства будаўніцтва Беларускай ССР у г. Магілёве. У 1960—1965 гг. — кіраўнік брыгады, галоўны інжынер праектаў, кіраўнік сектара, кіраўнік архітэктурна-будаўнічай майстэрні Магілёўскага облпроекта.
У 1965—1966 гг. — начальнік Магілёўскага аддзела трэста «Аргтэхбуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1966—1969 гг. — начальнік будаўнічага ўпраўлення № 53 трэсту «Лаўсанбуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1969—1971 гг. — начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
У 1971—1975 гг. стаў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. У 1975—1976 гг. — першы намеснік старшыні Дзяржбуда Беларускай ССР. У 1976—1980 гг. — Міністр сельскага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1980—1982 гг. — намеснік, у 1982 г. — першы намеснік, у 1982—1985 гг. — Міністр сельскага будаўніцтва СССР.
У 1985—1990 гг. — Намеснік старшыні Дзяржаграпрама СССР. У 1989—1992 гг. — Пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў Беларускай ССР пры Савеце Міністраў СССР.
27 студзеня 1993 года прызначаны паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай ФедэрацыіУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 января 1993 г. № 2127-XII «О назначении Даниленко В. Д. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Российской Федерации и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» , адстаўлены быў 5 снежня 1997 годаУказ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 1997 г. № 631 «Об освобождении В. Д. Даниленко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Российской Федерации» .
2 кастрычніка 1996 года быў узнагароджаны медалём Францыска СкарыныУказ Президента Республики Беларусь от 2 октября 1996 г. № 397 «О награждении В. Д. Даниленко медалью Франциска Скорины» . 1 кастрычніка таго ж года быў узнагароджаны расійскім ордэнам ДружбыУказ Президента Российской Федерации от 01.10.1996 г. № 1411.
Памёр 4 мая 2017 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Расіі Катэгорыя:Міністры сельскага будаўніцтва БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім раёне Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)