Сярге́й Пятровіч Гурулёў (, Чыцінская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны, генерал-лейтэнант, былы начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусьзагад прэзідэнта РБ № 687 ад 12 снежня 2001.
Біяграфія
Скончыў у 1974 годзе Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. Служыў камандзірам вучэбнага танкавага ўзводу, роты, начальнікам штаба — намеснікам камандзіра танкавага батальёна ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Пасля ў Групе савецкіх войскаў у ГДР.
У 1986 скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію бранетанкавых войскаў. Далей служыў на Беларусі. Камандзір танкавага палка, мотастралковай дывізіі, асобнай механізаванай брыгады.
У 1997 паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якую скончыў з адзнакай і залатым медалём.
З ліпеня 2000 — камандзір 28-га армейскага корпуса, з лютага 2001 — начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны.
4 снежня 2009 года прызначаны старшынёй Ваенна-прамысловага камітэтаПрезидент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by .
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта. Вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта 20 чэрвеня 2017 года.
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» ІI ступені — 6.1.2008 Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Аб узнагароджанні С.П.Гурулёва і А.А.Раўкова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі Сайт Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта РБ
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Забайкальскім краі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь