Мікала́й Гена́дзевіч Снапко́ў (, Магілёў, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Мікалай Снапкоў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Магілёве. З 1986 года працаваў рабочым рамонтнай майстэрні саўгаса «Трасціно» Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці.

Пасля сканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1991) працаваў эканамістам племзавода «Леніна» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, затым — эканамістам Гродзенскай кантрольна-выпрабавальнай станцыі па свінагадоўлі, старшым эканамістам ЭВСА «Пісараўшчына» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

1992—1994 — бухгалтар Дрыбінскага раённага ВА ЖКГ Магілёўскай вобласці.

1994—1996 — эканаміст, галоўны эканаміст крэдытнага аддзела, намеснік кіраўніка Дрыбінскага аддзялення «Белаграпрамбанку».

1996—2000 — намеснік старшыні па пытаннях эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Горацкага райвыканкама.

2000—2007 — начальнік фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама. У 2001 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

2007—2009 — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

4 снежня 2009 года загадам прэзідэнта прызначаны міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2014 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

30 студзеня 2020 г. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

4 чэрвеня 2020 года быў прызначаны Першым намеснікам старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёве Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кітаі Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання