Іва́н Іва́навіч Шчэ́рба () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2009—2012).

Біяграфія Нарадзіўся 30 лістапада 1956 года ў вёсцы Паднеўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.

З 1974 года — працаўнік саўгаса, пазней служыў ў войску.

У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі».

У 1980—1985 працаваў на прадпрыемствах Міністэрства гандлю БССР, у 1985—1993 гадах — на прадпрыемствах Беларускай чыгункі.

У 1993—2005 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў, начальнік упраўлення транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі, начальнік упраўлення дарожна-транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

У 2002 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраўніцтва».

У 2005—2006 гадах — начальнік упраўлення транспарту і сувязі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 30 снежня 2006 года — працаваў намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

З 26 чэрвеня 2009 года па 31 ліпеня 2012 годаУказ Прэзідэнта РБ № 337 ад 31 ліпеня 2012 «Аб вызваленні ад пасады І. І. Шчэрбы» — Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2011 года № 95 «Аб узнагароджанні І. І. Шчэрбы Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Крыніцы

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»

Катэгорыя:Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь