Уладзі́мір Рыго́равіч Цалко́ (нар. , в. Скалодзін , Гомельская вобласць БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2009—2014).

Біяграфія Уладзімір Цалко нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Скалодзін Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1972 годзе скончыў Мазырскі палітэхнікум.

1974—1975 — майстар завода «Мазыркабель».

1975—1986 — на розных пасадах у сістэме «Мазырсельбуда».

У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.

1986—1989 — кіраўнік Мазырскага райвыканкама.

1993—2000 — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

2000—2007 — старшыня Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Дзяржкамчарнобыль).

2007—2009 — намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях.

26 чэрвеня 2009 годзе прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

27 снежня 2014 быў вызвалены ад пасады міністра ў сувязі з пераходам на іншую работу.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны і медалем «За працоўныя заслугі».

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»

Катэгорыя:Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Катэгорыя:Старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь