Ві́ктар Па́ўлавіч Бу́ра (нар. , Пястова, Наўгародская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010).
Біяграфія
Скончыў факультэт прамысловага і грамадскага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута (1975).
1975—1976 — на вайсковай службе. 1976—1977 — начальнік будаўнічага спецыялізаванага ўчастку в/ч 59214 (г. Пячора, Комі АССР). 1977—1980 — кіруючы інжынер, загадчык групы, намеснік загадчыка аддзела КТБ ВТА «Прамбудсістэма». 1980—1986 — інструктар, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Кастрычніцкага райкама КПБ горада Мінска. 1986—1998 — намеснік дырэктара па капітальным будаўніцтве, потым намеснік дырэктара па будаўніцтве і развіцці заводу паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (цяпер НВА «Інтэграл»). 1998—2000 — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска. 2000—2004 — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска. 2004—2006 — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама. 2006—2010 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі адначасова з прысваеннем вышэйшага класу дзяржаўнага служачага. 2011—2016 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Манголіі па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2011 г. № 292 «О назначении В. П. Бури» .
Узнагароды Узнагароджаны Падзякай прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сям’я Жанаты. Мае сына і дачку.
Крыніцы
Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Біяграфія на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Манголіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кітаі Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта