Валянці́н Сярге́евіч Чака́наў (, , Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся ў Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі ў 1957 г.
Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Інстытут паліталогіі пры ЦК КПБ, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў першым сакратаром Магілёўскага абкама камсамола, начальнікам управы гандлю Бабруйскага гарвыканкама, ва Управе справамі прэзідэнта.
Са жніўня 2003 года — генеральны дырэктар ААТ «Белбакалея».
9 студзеня 2009 прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2009 г. № 19 «Аб прызначэнні В. С. Чаканова Міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь» .
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь..
Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»
Катэгорыя:Міністры гандлю Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ