Ігар Мікалаевіч Шаруха () — беларускі географ, краязнаўца. Кандыдат педагагічных навук (2000), дацэнт (2003).

Біяграфія Скончыў у 1992 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія», у 1998 годзе аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

У 1993—1995 гадах на кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання, у 1995—2015 — на кафедры геаграфіі і аховы прыроды Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, у 2008—2012 — загадчык кафедры геаграфіі і аховы прыроды, у 2012—2015 — дэкан факультэта прыродазнаўства; у 2015—2016 — загадчык кафедры прыродазнаўства факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, з 2016 года — прафесар кафедры прыродазнаўства. Сышоў з універсітэта ў 2021 годзе.

З 2021 года працуе ў розных навуковых установах, універсітэтах Еўропы, займаецца пытаннямі беларускай гідраніміі, цыркулярнай эканомікі, мэтамі ўстойлівага развіцця.

Старшыня магілёўскай абласной суполкі Беларускага геаграфічнага таварыства. Адказны рэдактар геаграфічнага часопіса абласнога аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства «Магілёўскі мерыдыян».

Аўтар больш за 1000 навуковых прац.

Узнагароды

Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2010), Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997), Беларускага таварыства «Веды» (1997, 2009), Беларускага геаграфічнага таварыства (2009), Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі (2009) і іншых.

Бібліяграфія Шаруха І. М. Станаўленне і развіцце пачатковай прыродазнаўча-геаграфічнай адукацыі на Беларусі (са старажытных часоў да ХХ ст.), Мінск: 2000. География Беларуси в 10 кл. Шарухо И. Н., Илькевич Т. Н., 2008. — 190 с.

Крыніцы

Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты педагагічных навук Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі