Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца літаратарам-пачаткоўцам.

Надаецца ў тых жанрах, у якіх пісаў Максім Багдановіч: паэзія, проза і мастацкі пераклад. Твор мусіць быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэння павінен мець не больш за 35 поўных гадоўЗаснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча // Наша Ніва.

Заснаваная ў снежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў з удзелам расійскага бізнесмена беларускага паходжання Паўла БераговічаНайлепшымі дэбютнымі кнігамі — Марціновіч, Брыль і пераклад По // Наша Ніва.

Лаўрэаты ГодПаэзіяПрозаМастацкі пераклад2011Віталь РыжкоўНаталка ХарытанюкНаста Лабада2012Антон Францішак БрыльВіктар Марціновіччасопіс ПрайдзіСвет2013Андрэй АдамовічЮлія ШароваГанна Янкута2014Уладзь ЛянкевічКацярына АароКацярына Маціеўская і Серж Мядзведзеў2015Таццяна НядбайАляксей Палачанскі -2016 -Анатоль Івашчанка Святлана Рогач2017Міхал БараноўскіАндрусь ГорватАдэля Дубавец2018 -Зараслава КамінскаяГанна Комар, Юлія Цімафеева, Наталля Бінкевіч2019Галіна СіўчанкаДар’я ТрайдэнПаўліна Вітушчанка2021Артур КамароўскіАлег Давід ЛісоўскіТаццяна Анікеенка2023 -Таццяна КарыткаЯўген Папакуль

Крытыка У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют». На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт Алесь Плотка, які ўвайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу, «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментаваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы».

Павел Анціпаў расказаў, што ў 2012 годзе ён, як рускамоўны пісьменнік, не мог атрымаць прэмію:

«Справа ў тым, што, «Дэбют» уручаўся толькі беларускамоўным аўтарам, але гэта было не відавочна, нейкага напісанага палажэння ў прэміі на было«Х… вы ей дадите». Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра апублікаваў мемуары пра кулуары ПЭНаўскіх літпрэмій // nashaniva.by 15 лістапада 2019.

Спасылкі

Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе