Іван Іванавіч Пірожнік (, пас. Міжрэчча, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі географ, прафесар, доктар геаграфічных навук, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ. Загадчык кафедрай эканамічнай геаграфіі замежных краін (з 2002).
Навучанне У 1973 годзе скончыў геафак БДУ, потым аспірантуру на кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін.
Навуковая дзейнасць У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эканоміка-геаграфічныя праблемы фарміравання тэрытарыльных рэкрэацыйных сістэм і рэкрэацыйнага раянавання ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе Беларускай ССР)».
У 1993 годзе на паседжанні навуковага савета факультэта біялогіі і навук пра Зямлю Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-геаграфічныя тэндэнцыі развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі турысцкага абслугоўвання (на прыкладзе СССР у 1976—1990 гг.)».
Навуковае званне прафесара прысвоена ў 1997 г. Таксама з’яўляецца прафесарам Люблянскага і Кракаўскага ўніверсітэтаў.
Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2009), прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ (2003).
Літаратура Геополитика в современном мире : учебное пособие для вузов / И. И. Пирожник. — Минск, 2008. География мирового океана : пособие для студентов вузов / И. И. Пирожник, Г. Я. Рылюк, Я. К. Еловичева. — Минск, 2007.
Пирожник Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 79. Пірожнік Іван Іванавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 222—223.
Спасылкі
Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ