Валерый Станіслававіч Аношка (, в. Гайдукова Слабодка , Мінская вобласць) — беларускі географ, глебазнавец, доктар геаграфічных навук (1990), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1994), акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі (1995), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2001).

Біяграфічныя звесткі Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1963). З 1963 працуе ў БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі інжынерам-глебазнаўцам, з 1964 года — у БДУ. Загадчык кафедры глебазнаўства і геалогіі геаграфічнага факультэта БДУ (1980—2004), прафесар (з 1991). Намеснік старшыні тапанімічнай камісіі.

Навуковая дзейнасць Асноўны напрамак навуковых даследаванняў: глебазнаўства, меліяратыўная геаграфія, інжынерная геаграфія, геаграфічнае прагназаванне, геаэкалогія.

Адзін з заснавальнікаў новага навуковага кірунку — меліяратыўна-інжынернай геаграфіі; распрацаваў канцэпцыю і склаў карту тэхнагеннай парушанасці прыродных комплексаў Беларусі; выявіў заканамернасці трансфармацыі прыродных комплексаў і асобных кампанентаў пад уплывам асушальнай меліярацыі.

Адзін з ініцыятараў і арганізатараў геалагічнай спецыяльнасці на геаграфічным факультэце БДУ.

Бібліяграфія Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 6 падручнікаў і 17 вучэбных дапаможнікаў.

Микроэлементы в почвах Белоруссии и эффективность микроудобрений. Минск, 1970 (у суаўтарстве). Основы географического прогнозирования, учебное пособие для студентов географических факультетов университетов — Минск: Вышэйшая школа, 1985. (разам з В. М. Трафімавым і В. М. Шырокавым). Белорусское Поозерье: анализ эколого-мелиоративного состояния. Минск, 1992 (у суаўтарстве). Мелиоративная география: Учебник для вузов. Минск, 1987; Учебник для вузов России. Москва, 1995 (у суаўтарстве). Агульная геаграфія: Вучэб. дапам. для 10-га кл. / Я. М. Мяшэчка, В. С. Аношка, Б. М. Крайко і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1997. Геаграфія глебаў з асновамі глебазнаўства. Мн., 2000 (у суаўтарстве). Гісторыя развіцця глебазнаўства на Беларусі: Дапам. для студэнтаў геагр. спецыяльнасцей ВНУ. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т, 2000. Инженерная география с основами прогнозирования. Мн., 2002. Акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч: да 110-годдзя з дня нараджэння // Геаграфія: праблемы выкладання. 2010. — № 4. — С. 58—59

Грамадская дзейнасць З'яўляўся старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» (1983—2004)bsu.by .

Прэміі і ўзнагароды Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (1996), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998), ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі і іншых ведамстваў. Лаўрэат прэміі імя акадэміка А. Н. Саўчанкі (1999).

Літаратура Профессора и доктора наук Белорусского государственного университета — Мн., 2001. — С. 14—15.

Спасылкі Біяграфія на www.geology.by Гайдукова Слабодка. Anoszko.

Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Аўтары падручнікаў