Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка (, Кіеўская вобласць, Украіна — ) — дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (1936—1938), выканаўца абавязкаў рэктара БДУ (1937—1938). Навуковец-географ, працаваў у галіне глебазнаўства і геаграфіі глебаў, таксама займаўся гісторыяй геаграфічнай навукі.

Біяграфія Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і.

Паводле камсамольскага набору паступіў у Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1932 годзе. Здольнага Андрушчанку пакінулі ў аспірантуры, дзе ён праходзіў падрыхтоўку пад кіраўніцтвам акадэміка Барыса Барысавіча Палынава.

Пасля заканчэння аспірантуры быў накіраваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 1936—1938 гадах працаваў дэканам геаграфічнага факультэта БДУ. У 1937—1938 гадах выконваў абавязкі рэктара БДУ. У 1937 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Умовы глебаўтварэння і глебава-меліяратыўная характарыстыка Ніжняга Заволжа» (арыг. рас. «Условия почвообразования и почвенно-мелиоративная характеристика Нижнего Заволжья»).

У 1938—1940 працаваў загадчыкам кафедры фізічнай геаграфіі ў Кіеўскім дзяржаўным педінстытуце імя Горкага.

У 1940 накіраваны ў Пінск. Там працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай частцы Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута і загадчыкам кафедрай геаграфіі і прыродазнаўства.

У 1941—1942 у эвакуацыі ў Сяміпалацінску (Казахстан). Працаваў дэканам прыродазнаўча-геаграфічнага факультэта і дацэнтам кафедры фізічнай геаграфіі Сяміпалацінскага дзяржаўнага педінстытута імя Крупскай.

У 1942—1947 — дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі Кіраўскага педінстытута імя Леніна.

У 1949—1952 — дацэнт і загадчык кафедрай фізічнай геаграфіі ва Уральскім дзяржаўным універсітэце (Свярдлоўск). Загадам ад 28 снежня 1955 Андрушчанка быў прызначаны дэканам геолага-геаграфічнага факультэта і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1958.

У 1959 ён трапляе на Далёкі Усход, дзе да 1962 ўзначальвае Далёкаўсходні ўніверсітэт (Уладзівасток).

Апошнія 30 гадоў жыцця А. Н. Андрушчанкі звязаныя з Беларуссю. Ён узначальваў кафедры геаграфіі Брэсцкага і Мінскага педінстытутаў.

Працы Естественно-исторические условия комплексной степи Джаныбекского района Западно-Казахстанской области. Минск, 1956. 172 с. История географии. Минск, 1962. Ч. 1. География в древние и средние века. 140 с. (В соавторстве с В. А. Дементьевым) К истории развития советской географической науки. Минск, 1978. 103 с. Развитие географии в СССР. Минск, 1978. 107 с. Как образуется климат. Минск, 1979. 96 с (В соавторстве с А. И. Исуповой) Материалы для самостоятельной работы студентов по физической географии СССР. Минск, 1985.

Спасылкі Артыкул на афіцыйным сайце геаграфічнага факультэта БДУ

Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці Катэгорыя:Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Пінскага настаўніцкага інстытута