справа|міні Мітынг 7 лістапада 1990 года — буйнейшая апазіцыйная акцыя (арганізаваная БНФ) антыкамуністычнага характару, якая адбылася ў гісторыі БССР. Асноўнае месца правядзення — Мінск, плошча Леніна.
Хада акцыі справа|міні справа|міні 7 лістапада 1990 года стаў апошнім днём, калі ў Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаўся Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля афіцыйнага параду на галоўнай плошчы сталіцы, апазіцыя, ў другой палове дня, правяла свой мітынг, антыкамуністычнага характару. Афіцыйна мітынг быў дазволены. Мітынг адзначыўся вялікай колькасцю пратэстуючых, а таксама крэатыўнымі атрыбутамі (напр. гіпсавы чалавечы шкілет натуральных памераў, «раскрыжаваны» на камуністычнай зорцы). Таксама мітынг адзначыўся тым, што мітынгуючым удалося адціснуць шчыльныя строй міліцыянераў, якія выстраіліся каля помніка Леніна.
Пад канец свайго выступу Зянон Пазняк прапанаваў уганараваць «угодкі Кастрычніцкага перавароту» ўскладаннем усіх прынесеных з нагоды антыкамуністычных плакатаў і транспарантаў. Мітынгуючыя рушылі да помніку, і міліцыянеры, якія схапіліся за рукі ў ланцуг, не здолелі стрымаць такую вялікую колькасць людзей. Адзін з удзельнікаў акцыі схапіў міліцэйскую фуражку на галаве міліцыянера за казырок ды падкінуў яе ўгару. Супрацоўнік міліцыі ўскінуў рукі, каб яе злавіць, і міліцэйскі ланцуг атрымаўся перарваны, быў зараз жа прарваны і змецены. Далей была невялікая бойка з міліцэйскімі дубінкамі вакол помніка, падчас якой міліцыянеры былі вымушаны адступіць бліжэй да ўваходаў Дому Ураду, дзе і засталіся; а плакаты разам са шкілетам былі паспяхова «ўскладзены» да падножжа Леніна дэманстрантамі. Да помніка Леніна быў ускладзены абвязаны калючым дротам крыж, які зрабіў сябра БНФ Валерый Сядоўsvaboda.org, на крыж была апранутая душагрэйка зэка ГУЛАГу, плакаты, і іншыя атрыбуты.
Пасля акцыі, як адзначалася ў інфармацыйным лісце пракуратуры рэспублікі ў ЦК КПБ, арганізатары і ўдзельнікі маніфэстацыі 7 лістапада парушылі яе графік, маршрут руху калоны, а пад канец акцыі прарвалі міліцэйскі ланцуг і нанеслі шкоду помніку Леніну на галоўнай плошчы Мінску.
Угодкі акцыі 7 лістапада 2010 года адбыліся 20-я ўгодкі дэманстрацыі БНФ 7 лістапада 1990 г..
У літаратуры Беларуская паэтэса Людміла Рублеўская напісала верш «7 лістапада 1990 года».
Спасылкі
Выступ З. Пазняка на мітынгу 7 лістапада 1990 года на плошчы Леніна ў Мінску Зянон Пазняк. Сапраўднае аблічча/Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску ПОСТАНОВЛЕНИЕ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 22.11.1990 N 410-XII «О НАРУШЕНИИ ОБЩЕСТВЕННОГО ПОРЯДКА ПРИ ПРОВЕДЕНИИ АЛЬТЕРНАТИВНОГО МИТИНГА 7 НОЯБРЯ 1990 ГОДА В ГОРОДЕ МИНСКЕ»
Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Беларусі Катэгорыя:Падзеі 7 лістапада Катэгорыя:Лістапад 1990 года Катэгорыя:1990 год у Мінску Катэгорыя:Падзеі ў Мінску