Ка́мена (, ) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета. Насельніцтва 553 чал. (2003).

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 42 км у напрамку на паўночны ўсход ад Лагойска, за 82 км ад Мінска, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў, на рацэ Мікалаеўшчына (Каменка), на аўтамабільнай дарозе .

Гісторыя Двор Камень-Харэцкі быў цэнтрам Харэцкай (Харэцкаўскай) воласці, тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінка добра вядомай з XIV ст. Аднак сам двор упершыню згадваецца ў сярэдзіне XV ст. У першай палове XVI ст. яго набыў ваявода смаленскі Васіль Тышкевіч. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 годзе паселішча згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1570 годзе Васіль Тышкевіч пакінуў маёнтак свайму сыну Яўстаху.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень Харэцкі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1841 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Покрыва Прасвятой Багародзіцы, якой належала 90 дзесяцін зямлі. На могілках існавала царква Успення Прасвятой Багародзіцы, у якой шанаваўся мясцовы абраз Божай Маці. Паводле інвентара 1846 г. у маёнтку было 14 двароў, вадзяны млын, карчма, хлебазапасны магазін. Станам на 1886 — 14 двароў, царква, капліца, смалакурны завод.

У 1919 годзе Камень увайшоў у БССР, дзе 20 жніўня 1924 г. стаў цэнтрам Каменскага сельсавета Зембінскага раёна (з 22 верасня 1927 г. у Плешчаніцкім раёне, з 25 снежня 1962 г. у Лагойскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1926 год тут было 54 двары, на 1941 — 80, на 1969 — 118, на 1 студзеня 2003 — 182. 5 сакавіка 1981 года вёска Камень перайменавана ў Камена.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1833 — 99 чал.; 1846 — 88 чал.; 1870 — 78 муж.; 1886 — 182 чал. XX стагоддзе: 1926 — 291 чал.; 1941 — 298 чал.; 1969 — 392 чал.; 1997 — 587 жыхароў, 199 двароў; XXI стагоддзе: 1 студзеня 2003 — 553 чал.

Інфраструктура У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы (XIX ст.) Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Літаратура

— С. 511. Kamień (4) // S. 734.

Спасылкі Храмы Логойского благочиния

Катэгорыя:Каменскі сельсавет (Лагойскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства