Virtuti Militari () — ордэн, вышэйшая ваенная ўзнагарода Польшчы за мужнасць перад абліччам ворага, эквівалент брытанскага Крыжа Вікторыі.

Ордэн увёў 22 чэрвеня 1792 года апошні кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — пасля разгрому рускіх войскаў у бітве пад Зяленцамі, скасаваны ў тым жа годзе самім каралём па палітычных матывах. Сярод першых узнагароджаных ордэнам былі генералы Тадэвуш Касцюшка і Юзаф Панятоўскі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн выкарыстоўваўся ў Варшаўскім герцагстве.

Ордэн зноў скасаваў рускі цар (і адначасова манарх Царства Польскага) Мікалай I пасля падаўлення вызваленчага паўстання 1831 года.

Адрозненне аднавіў ўрад незалежнай Польшчы ў 1919 годзе і атрымаў назву «Ордэн ваенны Virtuti Militari».

Уручаецца падчас вайны або ў пяцігадовы тэрмін пасля яе заканчэння прэзідэнтам рэспублікі па прапанове капітула ордэна (дзеючы глава — Станіслаў Налеч-КамарніцкіЗагінуў у авіякатастрофе самалёта Прэзідэнта Польшчы Л. Качыньскага.). У часы Другой Сусветнай вайны Virtuti Militari таксама былі ўзнагароджаны камандуючыя саюзных войскаў, якія спрыялі вызваленні Польшчы з-пад нямецкай акупацыі. Пасля 1989 года фактычна не ўручаецца, нягледзячы на яго захаванне ва ўзнагароднай сістэме Польшчы. У 1945—1989 гадах Узброеныя сілы Польшчы удзельнічалі толькі ў адным узброеным канфлікце, а пасля 1989-га — у трох (Вайна ў Персідскім заліве, вайна ў Афганістане і вайна ў Іраку).

Ордэн мае 5 ступеняў: Вялікі Крыж (з зоркай) Камандорскі Крыж Кавалерскі Крыж Залаты Крыж Срэбны Крыж

Літаратура Спасский И. Г. Иностранные и русские ордена до 1917 г. — , 1963. Wesołowski Z. Polish Orders, Medals, Badges and Insignia. Military and Civilian Decorations 1705—1985. — 1986. Zbigniew Puchalski, Ireneusz J. Wojciechowski. Ordery i odznaczenia polskie i ich kawalerowie. — Warszawa, 1987. Krzysztof Filipow. Order Virtuti Militari 1792—1945. — Warszawa, 1990.

Спасылкі Спіс кавалераў ордэна Каралеўства Польскае. Ордэн Віртуці Мілітары. Рэспубліка Польшча 1919—1939 гг. Ордэн Віртуці Мілітары.

Катэгорыя:Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) Катэгорыя:Ордэны Польшчы Катэгорыя:Ордэны Рэчы Паспалітай