Ігнацы Бжастоўскі ( — , Енісейская губерня) — грамадскі і палітычны дзеяч, асветнік. Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

З роду Бжастоўскіх.

Вучыўся ў Мінскай гімназіі, на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, пасля сканчэння якога служыў асэсарам у Магілёўскай палаце цывільнага суда, пасля старшынёй палаты карнага суда. Яго дом быў свецкім салонам Магілёва.

У маі 1862 года ўдзельнічаў у з’ездзе «белых» у Вільні як прадстаўнік Магілёўскай губерні. Падчас паўстання член грамадзянскай камісіі ў Сенненскім павеце, магілёўскі паўстанцкі ваявода. У пачатку 1863 года распаўсюджваў сярод беларускіх сялян нелегальную літаратуру (буквары і календары) на беларускай і польскай мовах, друкаваныя лацінкай. У чэрвені 1864 года сасланы ў Енісейскую губерню, дзе і памёр.

Крыніцы

Літаратура Gieysztor J. Pamiętniki. Wilno, 1913; PSB. III. z. 1.

Спасылкі Бжастоўскі Ігнат

Ігнацій Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў