Ста́йкі — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. У складзе Межаўскага сельсавета

Геаграфія Знаходзіцца за 16 (21) км на поўнач ад горада Орша, за 62 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя Стайкі на лініі Віцебск — Орша.

Ля вёскі бяруць пачатак правыя прытокі Аршыцы — рэкі Міронаўка і Скунья. Вёска размешчана на беразе возера Кураўшчына.

Гісторыя У 1675 годзе частка Стаек, былая вёска Кураўшчына, згадваецца ў складзе маёнтка Межава ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 6.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы дзейнічала патрыятычнае падполле. Да 2004 года вёска была цэнтрам Стайкаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Насельніцтва 2001 год — 496 жыхароў, 216 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Магіла ахвяр фашызму

Літаратура

Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Межаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна