thumb|300px|Літоўскі орт 1664 года Орт ( — чвэрць) — срэбная манета наміналам у ¼ (16 ст. — 17 ст.), 1/5 і 1/8 (18 ст.) талера. манета чаканілася напачатку на землях сучаснай Германіі (Брандэнбург, Прусія) і звалася ортсталерам, а потым распаўсюдзілася ў Даніі, Нарвегіі.
Рэч Паспалітая У Рэчы Паспалітай першыя орты былі адчаканены ў 1608 годзе ў Гданьску на гарадскім манетным двары. Такім чынам Гданьск хацеў забяспечыць сябе якаснай валютай дзеля разлікаў з Еўропай. На аверсе — выява караля, на рэверсе — герб горада. Вага 6,80 грам, пасля змяншалася.
Дзяржаўная чаканка каронных ортаў пачалося толькі ў 1618 годзе ў Быдгашчы. На каронных ортах на аверсе выява караля, на рэверсе — дзяржаўны герб Рэчы Паспалітай. Пад час панавання Аўгуста III орт прыраўнялі да тымфа, пасля чаго той перастаў існаваць як асобны намінал. Апошні орт Рэчы Паспалітай быў адчаканены ў 1766 годзе.
У Вялікім Княстве Літоўскім орты адчаканіліся толькі адзін год — у 1664 годзе на манетным двары Вільні. На аверсе выява тагачаснага караля Яна Казіміра, на рэверсе — Пагоня і лічба 18 (18 грошаў).
Месцы чаканкі Манетныя двары ВКЛ Вільня — 1664 (на рэверсе літоўскага орта адчаканена Пагоня замест герба РП)
Дзяржаўныя каронныя манетныя двары Быдгашч — 1618—1625, 1628, 1650—1652, 1677—1680, 1684—1686. Усхоў — 1650—1655 Кракаў — 1655—1659, 1663—1664, 1667—1668 Львоў — 1656—1657, 1660 Познань — 1651—1659 Лейпцыг — 1698, 1704, 1752—1756
Градскія манетныя двары Гданьск — 1608—1621, 1623—1626, 1650—1652, 1654—1664, 1666—1667, 1758—1760, 1763 Торунь — 1630, 1650—1651, 1653—1655, 1655—1658 (чаканка манеты шведамі), 1660—1662 Эльблёнг — 1650—1651, 1656—1658 (чаканка манеты шведамі), 1660—1662, 1665—1667
Катэгорыя:Нумізматыка Катэгорыя:Манеты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай