Востраў Джэймс () — невялікі фартыфікаваны астравок на рацэ Гамбія, прыкладна ў 30 км ад упадзення яе ў Атлантычны акіян.

Гісторыя

Першае ўмацаванае паселішча еўрапейцаў на востраве было заснавана герцагствам Курляндскім у 1651 годзе.

Востраў Святога Андрэя быў не адзінай заморскай калоніяй герцагства (калонія на востраве Табага існавала ў 1654—1659 і потым у 1660—1689 гадах).

У 1661 годзе востраў быў захоплены англічанамі, якія далі яму сучасную назву. Выкарыстоўваўся як база для вывазу з Заходняй Афрыкі золата, слановай косці і чорных нявольнікаў.

У 1695 годзе форт Джэймс быў захоплены Францыяй. Быў вернуты Англіі ў 1697 годзе, затым ізноў адышоў Францыі ў 1702 годзе. У 1779 годзе форт быў закінуты.

У 2003 годзе востраў Джэймс разам з некалькімі іншымі ўмацаваннямі каланіяльнага перыяду занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Гамбіі Катэгорыя:Гісторыя Латвіі Катэгорыя:Брытанская імперыя Катэгорыя:Астравы Гамбіі Катэгорыя:Рачныя астравы Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта