Ко́сава (афіц. транс.: Kosava) — горад раённага падпарадкавання ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на рацэ Грыўда.. Знаходзіцца за 15 км ад Івацэвічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Косава-Палескае (лінія Брэст — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Ружаны, Івацэвічы, Няхачава.

Паходжанне назвы Тапонім «Косаў», імаверна, мае сувязь з асновай «касы́» і вытворным прозвішчам Косаў. Таксама магчыма, што пачатковае «к» мае пратэтычнае паходжанне. Паводле народнага падання, у XIII ст. у часе набегаў татараў каваль Каса рабіў зброю; мясцовыя жыхары абараняліся ад ворагаў, калі ішлі да каваля, казалі, што ідуць да Касога; месца, дзе ён жыў, паступова пачалі зваць Косавым. Паводле іншай версіі, вакол Косава было шмат сенажацяў, якія ўвосень гучна скошвалі і ад гэтага моцнага шуму пайшла назва.

Гісторыя Паселішча на месцы Косава ўзнікла ў X—XI ст., захавалася гарадзішча X—XII ст., даследаванае Юрыем Кухарэнкам, Пётром Лысенкам, Леанідам Побалем і Паўлам Рапапортам.

Упершыню згадваецца ў прывілеі 1494 года вялікага князя Аляксандра на наданне паселішча свайму маршалку Івану Літавору Храптовічу.

У 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў прывілей на правядзенне ў мястэчку таргоў і кірмашоў. У гэты час Косаў стаў цэнтрам павета, аднак згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформай (1565—1566) увайшоў у склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. З 1517 года да пачатку XIX ст. належала Осцікам, Сангушкам, Мялешкам, Сапегам, Флемінгам, Чартарыйскім. З 11 мая 1569 года мястэчка перайшло да Льва Сангушкі-Кашырскага. Станам на 1597 год—79 двароў, 2 вуліцы, 27 корчмаў, шынок, царква, касцёл (з 1526).

З 1611 года Косавам валодалі Сапегі. У 1626 паводле фундацыі Льва Сапегі тут збудавалі новы касцёл. У другой пал. 18 ст. мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, якія збудавалі ў ім суконную фабрыку, цагельню, гуту і бровар.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Косаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губерні. У 1825—1855 у мястэчку працавала суконная мануфактура. У 1838 годзе за 1,5 км ад Косава ва ўрочышчы Мерачоўшчына граф Вандалін Пуслоўскі збудаваў тут палац і дэндралагічны парк. Станам на 1845 у Косаве існавала фабрыка дываноў і іншыя прадпрыемствы, на якіх налічвалася каля 200 рабочых. У 1850-я працавала вінакурнае прадпрыемства. У 1861 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) пад Косавым адбыўся бой паміж паўстанцамі і расійскімі карнымі войскамі. У 1865 адкрылася народнае вучылішча. У 1867 пачаў працаваць млын (у 1881 абсталяваны паравым рухавіком). У 1868 у мястэчку збудавалі мураваную царкву Святога Антонія, у 1878 — Траецкі касцёл. Паводле вынікаў перапісу 1897 года — 431 будынкі, 2 царквы, касцёл, капліца, народнае вучылішча, суконныя фабрыкі, гарбарня, пошта, 58 крамаў, рэгулярна праводзілася па 8 кірмашоў. 15—16 кастрычніка 1900 у Косаве адбыліся хваляванні навабранцаў (каля 900 чал.) у часе перастрэлкі з паліцыяй некалькі чалавек застрэленыя.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі; да восені 1918 непадалёк стаяў фронт. Ад чыгуначнай станцыі Косаў-Палескі немцы правялі вузкакалейныя чыгункі ў лясныя масівы Гуліна і Міхаліна Ружанскай пушчы. Разрабаваны палац, загінулі сад і аранжарэя.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Косаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус горад і стаў цэнтрам павета. За польскім часам тут меўся міравы суд, паліцэйская камендатура. З 1922 дзейнічаў шпіталь на 930 ложкаў, у 1923 адкрыўся лесапільны завод «Тартак». 3 лютага 1927 у Косаве адбылася дэманстрацыя рабочых, арганізаваная падпольным райкамам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі; паліцыя расстраляла дэманстрацыю, гэты дзень увайшоў у беларускую гісторыю пад назвай Косаўскага расстрэла. У 1930-я ў месце дзейнічала электрастанцыя магутнасцю 100 кВт.

У 1939 Косаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1942 у Косаве існавала гета; у часе аперацыі партызанаў усе іўдзеі былі вызвалены і схаваліся ў лясы, але ў выніку нямецкай агітацыі, якая абяцала ім спакойнае жыццё ў гета, частка іўдзеяў вярнуліся з лясоў, адразу ж усіх іх расстралялі. У Косаве і раёне акупанты знішчылі 3112 чалавек, дзейнічала раённая антыфашысцкая арганізацыя.

З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1830 год — 578 муж., з іх шляхты 7, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 408, мяшчан-хрысціян і сялян 150, жабракоў 2; 1833 год — 741 чал.; 1860 год — 538 чал.; 1867 год — 1276 чал.; 1878 год — 2030 чал., у тым ліку 1279 іўдзеяў.; 1897 год — 4143 чал. XX стагоддзе: 1905 год — 5067 чал.; 1921 год — 2433 чал.; 1938 год — 3708 чал.; 1959 год — 2,6 тыс. чал.; 1991 год — 2,8 тыс. чал.; 1995 год — 2,8 тыс. чал.; 1997 год — 2675 чал. XXI стагоддзе: 2002 год — 2,5 тыс. чал.; 2006 год — 2,4 тыс. чал.; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 2029 чал. (перапіс); 2010 год — 2 тыс. чал.; 2015 год — 1905 чал.; 2016 год — 1850 чал.; 2017 год — 1844 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва. ААТ «Косаўскае мэблевае вытворчае аб’яднанне»

Інфраструктура

Адукацыя У Косаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Медыцына Медыцынскія паслугі надае бальніца.

Культура Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Славутасці Шэраговая забудова (канец XIX—1-я палова XX ст.) Косаўскі палацава-паркавы ансамбль (XIX стагоддзе) — Музей-сядзіба Т. Касцюшкі (XVIII стагоддзе), урочышча Мерачоўшчына — Помнік Тадэвушу Касцюшку (2018) Капліца на каталіцкіх могілках (1859) — Свята-Антоніеўская царква (1868), вул. Вясёлая, 2 — Свята-Георгіеўская царква на могілках (ХІХ стагоддзе), вул. Т. Касцюшкі, 3 — Троіцкі касцёл (1878), вул. Леніна, 39 — Прыдарожная каплічка, паміж касцёлам і могілкамі Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-64 гг. (1863; надмагілле пастаўлена ў 1928), на тэрыторыі рымска-каталіцкіх могілак на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада — Магілы салдатаў Першай сусветныя вайны Брацкая магіла (1942—1944), вул. 3 Лютага, у скверы —

Страчаная спадчына Сядзіба Сапегаў (18—19 стагоддзі)

Вядомыя асобы Тадэвуш Касцюшка (1746—1817) — ваенны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстання 1794 года. Аўрам Ешаяў Карэліц (Хазон Іш) (1878—1953) — адзін з вядомейшых рабінаў XX ст. Мікалай Трында — кіраўнік Косаўскага раённага антыфашысцкага камітэта ў Другую сусветную вайну. Веньямін Ізраілевіч Харашчанскі (; нар. 1905) — савецкі арганізатар прамысловай вытворчасці. Дырэктар Орскага завода будаўнічых машын. (1842—1917, Варшава) — польскі юрыст. Андрэй Уладзіміравіч Піліпук (нар. 1980) — беларускі вучоны ў галiне эканомікі аграпрамысловага комплексу. Галіна Эйсымонт (1932—2024) — польская мастачка.

Гл. таксама Косаўскі расстрэл Гарады Брэсцкай вобласці Гарады Беларусі

Зноскі

Літаратура

Kossów // S. 473.

Спасылкі

Катэгорыя:Пуслоўскія Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства