Сянно́ () — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. За 56 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі Лепель — Орша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном.

Назва Паводле В. Жучкевіча і Я. Паспелава, назва Сянна паходзіць ад сена. У дакуменце XVI ст. згадваецца як Сена гарадокВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 341.Е. М. Поспелов. Историко-топонимический словарь России. Досоветский период. Москва, 2000. С. 166..

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Вядомы з XIV ст. як сяло Аболецкай воласці, у Кнізе данін Казіміра запісана наданне «на Рши и у Оболцох. Село Сено Милошу Воишвиловичу Василево Бабича, ажъ будеть кому перво не отдано. Довкгирдъ а панъ Кгастовт»Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440 - 1498). Vilnius, 1998. С. 26., якое датуецца згадкай Даўгерда не пазней за пачатак 1443 года. Папярэдні трымальнік Васіль Бабіч ад'ехаў з бацькам і некалькімі братамі ў Маскву ў 1436 годзе, пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча ў феадальнай вайне 1430-х гадоў.

У Попісе войскаў 1528 года згаданы князі Сенненскія. У 1534 годзе маскоўскія войскі пад камандаваннем ваяводы князя Барыса Гарбатага спалілі Сянно. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1566 года мястэчка ў Віцебскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.

У 1609 годзе Яўстафій Курч, уладальнік Сянна, будуе драўляны касцёл ордэна Францыска Асізскага.

З першай паловы XVII стагоддзя належала Сапегам, з другой паловы XVIII стагоддзя — Агінскім. У 1757 годзе Сянно было прададзена Тышкевічам, якія падарылі яго Серакоўскім.

У складзе Расійскай імперыі Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сянно ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве скрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам). Перайшло ў валоданне Пуслоўскіх.

У 1864 годзе адкрыта прыходскае вучылішча, дзе ў 1865 годзе выкладаў Еўдакім Раманаў, вядомы этнограф і краязнавец.

У 1867 годзе на месцы былой уніяцкай царквы Ільі Прарока ў Сянне пабудаваны каменны праваслаўны Мікалаеўскі сабор.

У канцы XIX стагоддзя Сянно стала ўласнасцю Шабекаў. У 1903 годзе заснавана Сенненскае жаночае прыходскае вучылішча. Каля 1906 года дзейнічала польскае Таварыства дабрачыннасці і асветы, заснаванае ініцыятывай Марыі Свяцкай, якое займалася адкрыццём тайных польскіх школ у вёсках і мястэчках, фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў.

Міжваенны час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сянно абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Сянно ўвайшло ў склад Савецкай Беларусі.

З 1923 года пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 года — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пад Сянно на працягу трох дзён праходзіла адна з буйнейшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі.

Сучаснасць thumb|left|Стэла 20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Сенненскі раён і горад Сянно, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Сенненскі раён.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года зацверджаны сцяг горада Сянно і Сенненскага раёна.

Насельніцтва

Эканоміка Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура і грамадства

Спорт Сенненская ДЮСШ

Музеі Сенненскі краязнаўчы музей

Славутасці

Касцёл Святой Тройцы (адноўлены ў пачатку XXI стагоддзя) Гарадзішча жалезнага веку (побач з горадам) Адміністрацыйны будынак (пачатак XIX стагоддзя) Свята-Мікалаеўская царква (2003) Крыніца «Каплічка» Крыніца «Пясчанка» Брацкая магіла, ў парку імя 40-годдзя ВЛКСМ — Брацкая магіла (1941—1944), ў скверы, вул. К. Маркса —

Страчаная спадчына Кляштар францысканцаў (1772). Свята-Пакроўская царква (1860). Свята-Мікалаеўскі сабор. Сенненскі замак (XVI—XVIII стагоддзі). Уніяцкай царквы Ільі Прарока.

СМІ «Голас Сенненшчыны» — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 года ў Сянне.

Узнагароды У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Сянно ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Вядомыя асобы Ян Астроўскі — беларускі скульптар. Міхаіл Лявонцьевіч Бельскі (1921—1988) — беларускі графік. Генадзь Давыдзька — беларускі акцёр, тэлевядучы. Міхаіл Ермашкевіч — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч. Алесь Жаўрук (1910—1942) — беларускі паэт. Кароль Антоні Жэра (1743—?) — жыў доўгі час у Сянно. Пётр Анатольевіч Івашка — беларускі біятланіст. Ларыса Рыгораўна Кажарская — беларускі акадэмік, прафесар медыцыны. Міхаіл Барысавіч Марцінкоўскі (нар. 1922) — беларускі пісьменнік-сатырык. Васіль Андрэевіч Масцінскі (1870—1913) — біяхімікhttps://esu.com.ua/article-68704. Дора Захараўна Кроз — беларуская спявачка. Аляксандр Францавіч Пятаковіч (1914—1988) — Герой Савецкага Саюза (1945). Яўген Рыгоравіч Радкевіч — беларускі пісьменнік. Уладзімір Кірылавіч Гоманаў — беларускі мастак-жывапісец. Самуіл Захаравіч Слонім (1888—1937) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі.

Гл. таксама Спіс вуліц Сянна

Крыніцы

Літаратура

 — С. 171—175.

Dariusz Tarasiuk Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — s. 211. — ISBN 978-83-227-2629-7

Спасылкі

Гісторыя Сенненскага раёна Сянно: год за годам

Катэгорыя:Пуслоўскія Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства