Лю́бань () — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Любанскага раёна, на р. Арэса. За 152 км на поўдзень ад Мінска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Баранавічы — Асіповічы, аўтадарогамі звязаная з Глускам, Жыткавічамі, Чырвонай Слабадой, Салігорскам, Слуцкам. Насельніцтва 10 973 чал. (2017).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVI стагоддзя як мястэчка князёў Алелькавічаў Слуцкага княства. З 1589 года ўласнасць Тышкевічаў, з 1617 года — князёў Радзівілаў. У 1560-я гады ў Любані каля 230 жыхароў, 35 двароў. З 1791 года ў Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства.

У складзе Расійскай імперыі З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Падчас Паўстання 1794 года каля мястэчка адбыўся бой паміж 2-тысячным атрадам паўстаўнцаў пад кіраўніцтвам Стэфана Грабоўскага і расійскімі войскамі. У 1880-х гадах у мястэчку 500 жыхароў, 136 двароў, Праабражэнская царква, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 2 млыны, крама, прыстань. У 1897 годзе ў Любані 766 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя — цэнтр Забалоцкай воласці.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

З 26 мая 1922 года ў Слуцкім павеце БССР. У 1923 годзе — 1680 жыхароў, 232 двары. З 17 ліпеня 1924 года цэнтр Любанскага раёна. У 1931 годзе ўтвораны калгас, працавалі крухмальны і льняны заводы, Дом культуры, хата-чытальня, бальніца, хлебапякарня. З 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак.

З 28 ліпеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў створаным тут лагеры ваеннапалонных загубілі 1610 чалавек, у лістападзе 1941 года загубілі 785 яўрэяў. У Любані дзейнічала камсамольска-маладзёжная група, у лістападзе 1941 года партызаны разграмілі ў пасёлку нацысцкі гарнізон.

З 7 сакавіка 1968 года горад. У 1970 годзе — 6,7 тыс. жыхароў.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1897 — 766 чал. XX стагоддзе: 1970 — 6,7 тыс. чал.; 1995 — 12,1 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 — 11,7 тыс. чал.; 2015 — 11 114 чал.; 2016 — 11 000 чал.; 2017 — 10 973 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Рыбакамбінат «Любань». Гасцініца «Любань».

Культура Любанскі музей народнай славы.

Спорт Футбольны клуб «Любань»

Славутасці Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну Помнік Фені Конанавай Любанская сінагога (1896), цяпер будынак музычнай школы

Касцёл Маці Божай Фацімскай Спаса-Праабражэнская царква (1992)

Вядомыя асобы Уладзімір Цімафеевіч Астрэйка (нар. 1930) — Герой Сацыялістычнай Працы. Мікалай Сяргеевіч Калядка (нар. 1952) — беларускі дырыжор, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994). Ніна Васілеўна Маеўская (1938—2011) — беларускі празаік. Міхаіл Васілевіч Стралец (нар. 1959) — гісторык і палітолаг, доктар гістарычных навук. Іван Мікалаевіч Сяржанін (1898—1973) — беларускі савецкі заолаг, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР.

Ганаровыя грамадзяне Анатоль Паўлавіч Дастанка (1999) Барыс Міронавіч Шапіра (1999) Іван Андрэевіч Муравейка (2001) Аляксандр Іванавіч Слабада (2001) Аляксандр Пятровіч Мацвейка (07.06.2004)Аляксандр Пятровіч Мацвейка // ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка» Віктар Якаўлевіч Прушак (2006)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Надвор’е ў горадзе Любань

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства