Андрэй Лявончык (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Вядомы, перш за ўсе, па выступах за салігорскі «Шахцёр».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», гуляў за другую і асноўную каманду. З 2001 года — ігрок салігорскага «Шахцёра». Доўгі час быў капітанам каманды.

У сезоне 2013 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»Андрей Леончик продлил контракт с "Шахтером". У сезоне 2014, аднак, капітанства ў камандзе перайшло ад Лявончыка да Аляксандра Юрэвіча. Сам Андрэй пачаў сезон 2014, звычайна толькі выходзячы на замену, але пазней, з-за траўм асноўных ігракоў, стаў выхадзіць у стартавым складзе. Пад канец сезону зноў стаў пераважна толькі выхадзіць на замену. 4 кастрычніка 2014 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», згуляў 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея АлейнікаваЛеончик сыграл 500-й матч в высшей лиге.

Міжнародная кар’ера У 1999 годзе згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

Пасля завяршэння кар’еры У студзені 2015 года завяршыў кар’еру і перайшоў на пасаду намесніка дырэктара «Шахцёра»Андрей Леончик завершил карьеру и стал заместителем директора "Шахтера". У маі 2018 года, пасля пераходу Юрыя Вяргейчыка на працу ў АБФФ, Лявончык стаў дырэктарам салігорскага клубаДиректором "Шахтера" стал Андрей Леончик. Заставаўся на пасадзе да сакавіка 2021 года"Шахтер" назвал доход от продаж игроков.

Перад сезонам 2022 стаў намеснікам дырэктара дзяржынскага «Арсенала»Андрей Леончик: "Еврокубки с "Шахтером" были как глоток свежего воздуха. А "Арсенал" еще только учится".

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2005 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2010, 2011, 2012, 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2000, 2002, 2004, 2006, 2007, 2014 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2004, 2014

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы1995 Д2 Дынама-Юні 5 01996 Д2 Дынама-Юні 19 51997 Д2 Дынама-Юні 23 01998 Д2 Дынама-Юні 30 71999 Д1 Дынама 23 72000 Д1 Дынама 19 22001 Д1 Шахцёр 26 22002 Д1 Шахцёр 23 12003 Д1 Шахцёр 30 12004 Д1 Шахцёр 29 32005 Д1 Шахцёр 25 02006 Д1 Шахцёр 26 12007 Д1 Шахцёр 21 62008 Д1 Шахцёр 29 12009 Д1 Шахцёр 25 52010 Д1 Шахцёр 29 02011 Д1 Шахцёр 25 02012 Д1 Шахцёр 24 02013 Д1 Шахцёр 28 12014 Д1 Шахцёр 28 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі