Ігар Ражкоў (нар. ) — беларускі футбаліст (абаронца, паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера барысаўскага БАТЭ.
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў Магілёве, пазней перабраўся ў мінскае «Дынама», якое ў якасці капітана прывёў да золата чэмпіянату 2004. У 2007—2008 гадах гуляў ва Украіне за «Крыўбас».
У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком салігорскага «Шахцёра». Доўгі час быў трывалым іграком асновы гарнякоў, звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2012 стаў выкарыстоўваўся як правы абаронца, а ў 2013 годзе страціў месца ў аснове.
У лютым 2014 годзе перайшоў у «Белшыну». У складзе бабруйскага клуба стаў пераважна гуляць на пазіцыі левага абаронцы, часам гуляў у паўабароне. У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну».
З лютага 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама» і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015. Здолеў замацавацца ў цэнтры паўабаронцы дынамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.
У студзені 2016 года стаў іграком «Гомеля», які выбыў у Першую лігу, і па выніках сезона 2016 дапамог гамяльчанам вярнуць месца ў эліце. У пачатку 2017 года стаў капітанам каманды. У першай палове сезона 2017 выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, а пазней стаў толькі выхадзіць на замену. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на наступны сезон. Аднак, у сезоне 2019 страціў месца ў складзе, толькі двойчы выйшаўшы на замену ў чэмпіянаце Беларусі. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гомель».
У жніўні 2019 года папоўніў склад мазырскай «Славіі». У снежні 2019 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал». У пачатку сезона 2020 пераважна выхадзіў на замену, з верасня стаў трывала гуляць у стартавым складзе каманды. У сезоне 2021 пераважна заставаўся на лаўцы запасных і з’яўляўся на полі эпізадычна, выконваў ролю гуляючага трэнера каманды.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года. У 2003 годзе правёў таксама свой адзіны матч за нацыянальную зборную супраць Узбекістана, дзе адзначыўся голам.
Трэнерская кар’ера У лютым 2022 года канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў «Арсенале». У снежні 2022 года пакінуў клуб услед за галоўным трэнерам Паўлам Кірыльчыкам.
У студзені 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ. Застаўся памочнікам галоўнага трэнера барысаўчан і пасля прызначэння ў студзені 2024 года на гэтую пасаду Ігара Крывушэнкі.
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2005, 2006, 2010, 2011, 2012, 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003 Уладальнік Кубка Беларусі: 2003 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1997 Д3 Дняпро-2 12 2 1999 Д3 Дняпро-2 6 1 1999 Д2 Вейна-Дняпро 10 2 2000 Д1 Дняпро-Трансмаш 23 1 2001 Д1 Дняпро-Трансмаш 16 2 2002 Д1 Дняпро-Трансмаш 26 6 2003 Д1 Дынама (Мінск) 28 1 2004 Д1 Дынама (Мінск) 29 2 2005 Д1 Дынама (Мінск) 23 0 2006 Д1 Дынама (Мінск) 23 2 2006/07 (2) Д1 Крыўбас 13 0 2007/08 Д1 Крыўбас 17 0 2008/09 (1) Д1 Крыўбас 14 0 2009 Д1 Шахцёр 20 1 2010 Д1 Шахцёр 32 1 2011 Д1 Шахцёр 25 0 2012 Д1 Шахцёр 23 0 2013 Д1 Шахцёр 9 0 2014 Д1 Белшына 28 2 2015 Д1 Дынама (Брэст) 24 1 2016 Д2 Гомель 23 0 2017 Д1 Гомель 19 0 2018 Д1 Гомель 23 1 2019 (1) Д1 Гомель 2 0 2019 (2) Д1 Славія 10 1 2020 Д2 Арсенал 23 1 2021 Д2 Арсенал 4 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Вейна Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі