Шчацінахвосткі (Zygentoma) — атрад першаснабяскрылых насякомых.
Апісанне Даўжыня 8—20 мм. Цела верацёнападобнае, у большасці ўкрытае лускавінкамі. Вусікі доўгія, ніткападобныя. Брушка з 2 і больш членістымі шчацінкамі і доўгай хваставой ніткай на канцы (адсюль назва). Вочы фасетачныя. Ротавыя органы грызучыя.
Пашырэнне Адрозніваюць больш за 400 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, сінантропныя іх віды — у больш халодных абласцях. Жывуць у лясным подсціле, у шчылінах кары, глебе, мурашніках, жылых памяшканнях. На Беларусі трапляюцца прадстаўікі сямейства лускаўніц.
Асаблівасці біялогіі Апладненне вонкава-ўнутранае. Развіццё па тыпе протаметабаліі (метамарфоз).
Кормяцца жывёльнымі і расліннымі рэшткамі. Псуюць кнігі, крухмал, цукар.
Літаратура
Катэгорыя:Атрады насякомых