Аляксей Янушкевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама», гуляў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда».
З 2009 года — ігрок салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2010 стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У другой палове 2013 года стаў часам заставацца на лаўцы запасных, саступаючы месца цэнтральных абаронцаў Яўгену Постнікаву і Мікалаю Кашэўскаму.
Па заканчэнні сезона 2013 з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Янушкевіча ў казахстанскі «Атырау», але ў снежні 2013 года кантракт з «Шахцёрам» быў падоўжаны. У сезоне 2014 зноў стаў трывалым цэнтральным абаронцам салігарчан.
У студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з гарнякамі. Сезон 2015 распачаў у цэнтры абароны, але пазней стаў часцей выкарыстоўвацца на флангах. Канец сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У лістападзе 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Шахцёрам». У сезоне 2016 страціў месца ў аснове, згуляўшы толькі ў 11 матчах чэмпіянату. Па заканчэнні сезона з’явілася інфармацыя аб тым, што Янушкевіч можа пакінуць Салігорск, аднак у выніку ў студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2017 вярнуў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы салігарчан. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Янушкевіч застанецца ў камандзе на наступны сезон.
Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, пазней стаў выхадзіць у стартавым складзе, а ў чэрвені выбыў да канца сезона з-за траўмы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве стаў іграком «Іслачы», дзе замацаваўся ў аснове. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу».
У студзені 2021 года пакінуў «Іслач» і неўзабаве падпісаў пагадненне з «Віцебскам». Не меў трывалага месца ў стартавым складзе віцебскай каманды, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск» і завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.
У кастрычніку 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пасля амаль трохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў зборную ў кастрычніку 2017 года.
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (8): 2005, 2006, 2010, 2011, 2012, 2013, 2016, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2015, 2017 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2014
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2003 дубль Дынама 7 0 2004 дубль Дынама 27 0 2005 Д1 Дынама 1 0 2006 Д1 Дынама 2 0 2007 Д1 Дынама 12 0 2008 Д1 Тарпеда 26 0 2009 Д1 Шахцёр 14 0 2010 Д1 Шахцёр 30 1 2011 Д1 Шахцёр 31 0 2012 Д1 Шахцёр 29 1 2013 Д1 Шахцёр 22 0 2014 Д1 Шахцёр 28 0 2015 Д1 Шахцёр 19 0 2016 Д1 Шахцёр 11 0 2017 Д1 Шахцёр 25 0 2018 Д1 Шахцёр 7 1 2019 Д1 Іслач 26 0 2020 Д1 Іслач 17 0 2021 Д1 Віцебск 12 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск