Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава — музей у Магілёве, размешчаны па вуліцы Міронава, 33.
Гісторыя Заснаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і музейных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 года. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 года Магілёўскаму абласному музея было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масленікава.
2020 Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага здушэння акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, супрацоўнікі музея напісалі зварот на імя начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алега Стэльмашка. У звароце яны заклікалі «спыніць хвалю гвалту, якая развярнулася на вуліцах беларускіх гарадоў у жніўні 2020 года» ў дачыненні да мірных грамадзян, у прыватнасці да працаўнікоў сферы культуры, выказалі салідарнасць з супрацоўнікамі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і Купалаўскага тэатра, а таксама папрасілі разгледзець з усёй аб’ектыўнасцю акалічнасць зняволення акцёра і рэжысёра Уладзіміра Аляксеевіча ПятровічаСотрудники Могилевского художественного музея: «Не тот цвет майки — не причина для задержания» .
Будынак
Музей размяшчаецца ў будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Будынак узвялі ў 1903—1914 гадах з рысамі мадэрну, псеўдарускага стылю і позняга класіцызму.
Калекцыя У наш час калекцыя музея складаецца са збору помнікаў рэалістычнага мастацтва XVII—XIX стст. (140 адзінак), калекцыі беларускай школы іканапісу, твораў мастакоў Магілёўшчыны: В. К. Бялыніцкі-Бірулі, У. Кудрэвіча, А. Бархаткова, В. Грамыкі, М. Беляніцкага, П. Масленікава, Л. Марчанкі, М. Федарэнкі, Ф. Кісялёва, Г. Конанавай, М. і Р. Таболічаў, В. Юрковай, У. Шпартава, У. Рубцова і іншыяКалекцыя музея .
У культуры
Выява музея змяшчаецца на беларускай банкноце вартасцю ў 200 000 рублёў.«Пагоня» вяртаецца на грошы
Дырэктары з ? — Алена Уладзіміраўна Баброва
Спасылкі
Сайт Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава
Катэгорыя:Мастацкія музеі Беларусі Катэгорыя:Музеі Магілёва