Фа́шчаўка. Сустракаецца таксама варыянт Хва́шчаўка (, ) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Фашчаўскага сельсавета. Першапачаткова вёска называлася Чарніца, а назва Фашчаўка ці Хвашчаўка пачала пераважаць у другой палове XVII ст.
Гісторыя Упершыню згадана пад 1604 годам як вёска Чарніца над ручаём Чарніцай ў Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі.
У 1612 годзе вёскі Чарніца (пазней Фашчаўка), Княжычка (пазней Княжыцы), Крывель, Чамаданы (пазней Старыя Чамаданы) і Чална (пазней Саськаўка) вылучаны з каралеўскіх уладанняў і перададзены ва ўласнасць Аршанскага калегіума езуітаў.
У 1737—1754 гадах езуіты збудавалі ў Фашчаўцы вялізны мураваны касцёл.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Фашчаўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
У 1783 годзе ў Фашчаўцы вядомы вадзяны млын на рацэ Чарнічцы.
У 1960-я гады камуністычныя ўлады ўзарвалі Фашчаўскі касцёл — выдатны помнік архітэктуры барока.
Вядомыя асобы Аляксандр Антонавіч Гадуноў (1921—1994) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар — С. 422..
Славутасці
Мемарыяльная калона (помнік Святому Сімпліцыяну).
Страчаная спадчына Касцёл Адведзінаў Найсв. Паннай Марыяй Св. Альжбеты (1754).
Крыніцы
Літаратура
Faszczówka (2) // S. 374
Спасылкі
в. Фашчаўка на Radzima.org
Катэгорыя:Фашчаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна