Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар дамініканцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Віцебску. Дзейнічаў у XVII — першай палове XIX стст. Займаў пляц плошчай 4950 м² на левым беразе Дзвіны пры ўпадзенні ў яе ручая.
Комплекс складаўся з мураванага касцёла, драўлянага аднапавярховага кляштарнага корпуса на мураваным падмурку і шэрагу гаспадарчых збудаванняў.
Гісторыя
Віцебскі дамініканскі кляштар заснаваў падкаморы Адам Кісель (з Брусілава) у 1682 годзе (магчыма, раней — у 1642). У 1771 годзе (паводле іншых звестак — у 1731) пачалося ўзвядзенне мураванага касцёла, якое завяршылася толькі ў XIX ст. у значна спрошчаным варыянце (вынікае з абмерных чарцяжоў, зробленых у час закрыцця кляштару). У 1811 годзе каля касцёла збудавалі новы кляштарны корпус.
Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар. Таго ж года будынак касцёла перадалі Віцебскаму гарнізоннаму батальёна. У наш час кляштарныя збудаванні не існуюць (магчыма, захаваліся падмуркі).
Архітэктура thumb|злева|Дамініканскі кляштар (справа) на акварэлі Ю. Пешкі
Касцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нефная прамавугольная ў плане базіліка з паўкруглая алтарнай часткай і сіметрычнымі сакрысціямі па баках вімы прэзбітэрыя. Хвалістая познебарочная ў ніжняй частцы структура галоўнага фасада-нартэкса была незавершанай. Вышэй за карніз цэнтральнага нефа вежы накрывалі пакатыя шатры з трохвугольным класіцыстычным франтонам паміж імі.
Касцёл меў цыліндрычныя скляпенні на распалубках, што падтрымліваліся апорнымі слупамі ў форме латарынгскага крыжа і адпаведныя ім тонкімі спаранамі падпружнымі аркамі. Інтэр’ер упрыгожвалі шэсць прысценных разьбяных алтароўТамара Габрусь. Святыні ордэна прапаведнікаў // «Наша Вера» № 4 (26), 2003..
Апроч драўлянага кляштарнага корпуса, у склад комплексу ўваходзілі будынкі флігеля (7 жылых і 1 нежылое памяшканне), лядоўні, свірана, бровара, стайні, пуні і кузні (агульная плошча 4950 м²). Пры кляштары меўся агарод (1531 м²).
У сілуэце Віцебска
Літаратура
Тамара Габрусь. Святыні ордэна прапаведнікаў // «Наша Вера» № 4 (26), 2003.
Спасылкі
Касцёл і кляштар дамініканцаў у Віцебску на Radzima.org
Віцебск Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Віцебска Катэгорыя:Колішнія касцёлы Віцебска