Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ў Мінску (першапачаткова Дом Чырвонай Арміі) — помнік савецкага постканструктывізму міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда.

Будаўніцтва Дому Чырвонай Арміі было распачата ў 1934 годзе на месцы колішняга архіерэйскага падвор'я ў Мінску на колішняй вуліцы Скобелеўскай (цяпер Чырвонаармейскай). Новы гмах узводзіўся з выкарыстаннем падмуркаў і сценаў былога падвор'я, таму збудаванне мае цікавае вырашэнне: галоўны фасад упрыгожаны магутнымі паўкруглымі пілястрамі на флангах мае два магутныя рызаліты. Унутры будынка размешчана вялікая колькасць досыць прасторных памяшканняў: тэатральная зала, кіназала, басейн (першы ў Мінску) і іншыя.

У студзені 1946 года ў Доме афіцэраў праходізілі пасяджэнні судовага працэсу над нямецкімі ваеннымі злачынцамі.

Фотагалерэя

Літаратура Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. – Мн., 1993. – С. 49. Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. – Мн., 1998. Республика Беларусь. Т. 3 : энциклопедия. – Мн., 2005.

Спасылкі

Фота на сайце Мінск стары і новы

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Палацы і дамы культуры Катэгорыя:Воінскія ўстановы культуры Катэгорыя:Чырвонаармейская вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:1939 год у Мінску