Ракавінныя амёбы (Thecamoebina), ракавінныя караняножкі (Testacea) — поліфілетычная група прасцейшых класа караняножак падтыпу .
Апісанне
Ад амёб адрозніваюцца наяўнасцю дыска-, груша-, шара- або яйцападобнай ракавіны даўжынёю да 0,15 мм. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. 3 вусця ракавіны выступаюць 6 і больш псеўдаподый. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам. Размнажаюцца пераважна простым дзяленнем (пры спрыяльных умовах некалькі раэоў за суткі).
Арэал і экалогія
Вядома некалькі соцень відаў. Пашыраны паўсюдна, жывуць у прэсных вадаёмах, балотах, імху, глебе; на Беларусі каля 30 відаў, найбольш трапляюцца , , і інш.
Значэнне
Корм для драпежных беспазваночных, бентасаедных рыб.
Літаратура Ракавінныя амёбы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
Катэгорыя:Пратысты