Багда́наўка (, ) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Багданаўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 240 км ад Брэста, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лоўча.

Гісторыя Упершыню вёска згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1800 годзе (у той час у ёй пражывала 168 мужчын і 147 жанчын, налічвалася 53 двары).

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1637 чалавек у 409 дварахБогдановка .

У канцы мая 1944 года гітлераўцамі было спалена 395 дамоў, забіта 34 чалавекі, астатнія жыхары здолелі схавацца ў навакольных лясах і пасля вызвалення раёна адрадзілі населены пункт з попелу.

У 1940—1954 гадах цэнтр Багданаўскага сельсавета. Да 25 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Загародскага сельсавета Лагішынскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб скасаванні сельскіх раёнаў Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000)., да 11 жніўня 1980 года — у склад Лунінскага сельсавета Лунінецкага раёна, з 11 жніўня 1980 года цэнтр адноўленага Багданаўскага сельсаветаРашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).. У снежні 1949 года ў вёсцы быў створаны калгас «Гігант»; цяпер тут размяшчаецца СВК «Багданаўка», у якім працуе каля 150 чалавек.

Насельніцтва 1995 год — 2255 жыхароў, 672 двары. 2009 год — 657 двароў, 2260 жыхароў.

Вядомыя асобы Мікола Ільючык (1966—2025) — беларускі паэт і празаік, публіцыст.

Інфраструктура На тэрыторыі сельсавета размешчаны лясніцтва, два ўчасткі ААТ «Лунінецлес» па нарыхтоўцы і зборы жывіцы, тры крамы, аддзяленне сувязі, урачэбная амбулаторыя, сярэдняя школа, яслі-сад, комплексны прыёмны пункт, філіял АСБ «Беларусбанк», сельскі Дом культуры.

Славутасці Царква ў гонар святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Соф’і (адноўлена ў 1994 годзе).

Літаратура

Спасылкі

Багданаўка на Radzima.org Рэальны прагноз надвор’я ў вёсцы Багданаўка

Катэгорыя:Багданаўскі сельсавет (Лунінецкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна

Катэгорыя:Друцкія-Любецкія