ASP.NET — тэхналогія стварэння вэб-праграм і вэб-сэрвісаў ад кампаніі Microsoft. Яна з’яўляецца складовай часткай платформы Microsoft.NET і развіццём больш старой тэхналогіі Microsoft ASP. На дадзены момант апошняй версіяй гэтай тэхналогіі з’яўляецца ASP.NET 4.0. Аднак у Windows 8 M3 Версія 6.2.7989 прысутнічае ASP.NET 4.5.

ASP.NET вонкава шмат у чым захоўвае падабенства з больш старой тэхналогіяй ASP, што дазваляе распрацоўшчыкам адносна лёгка перайсці на ASP.NET. У той жа час, унутраная будова ASP.NET істотна адрозніваецца, паколькі яна заснавана на платформе.NET і, такім чынам, выкарыстоўвае ўсе новыя магчымасці, якія прадстаўляюцца гэтай платформай.

Спасылкі Афіцыйны сайт ASP.NET Новыя магчымасці ASP.NET 4

Катэгорыя:.NET Framework Катэгорыя:Вэб-праграмаванне