Вя́зель (Coronilla) — род кветкавых раслін сямейства бабовых.

Батанічнае апісанне

Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі галінастымі голымі ці валасістымі прамастойнымі, узыходнымі ці ляжачымі сцёбламі і карэнішчам, радзей паўкусты і кусты. Лісце няпарнаперыстаскладанае, чаргаванае з эліпсоіднымі лісцікамі і ланцэтнымі прылісткамі, рэдка простае або трайчастае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружовыя, бела-ружовыя, бела-фіялетавыя або жоўтыя ў шарападобных парасоніках на доўгіх пазухавых ці верхавінкавых кветаносах. Плод — лінейны, прамы або сагнуты, дугападобны, рэдка смоўжападобна скручаны членісты струк.

Арэал

Выдзяляецца 55 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных рэгіёнах Еўропы, Азіі, Афрыкі, але пераважна ў краінах Міжземнамор’я і трапічнай Афрыкі. На Беларусі (пераважна ў паўднёвых раёнах) трапляецца вязель стракаты; расце на сухіх лугах, узлесках, каля дарог.

Віды Паводле базы даных The Plant List, род уключае 10 відаў:

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя (мачагонны, слабіцельны, сардэчны і гіпатэнзіўны сродак), кармавыя, меданосныя, сідэратныя і дэкаратыўныя расліны. Асобныя віды — ядавітыя (маюць сардэчныя гліказіды каранізід і карашлін).

Літаратура

Катэгорыя:Матыльковыя