Дзіма Мікалаевіч Білан (імя пры нараджэнні і да чэрвеня 2008 года Віктар Мікалаевіч Белан; , пас. Маскоўскі, частка горада Усць-Джэгута, Карачаева-Чаркесія, РСФСР, СССР) — расійскі спявак, больш вядомы як Дзіма Білан. У чэрвені 2008 года прыняў дадзены псеўданім у якасці сапраўднага імя і прозвішча.

Дзіма Білан прадстаўляў Расію на конкурсе песні «Еўрабачанне» два разы: у 2006 годзе з песняй «Never Let You Go», заняўшы другое месца і ў 2008 годзе з песняй «Believe», заняўшы першае месца і стаўшы першым расійскім артыстам, які перамог на конкурсе песні Еўрабачанне.

Дзіма Білан з’яўляецца Заслужаным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2006), Заслужаным артыстам Чачні (2007), Заслужаным артыстам Інгушэціі (2007) і Народным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2008).

Дзіма Білан — член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі.

Біяграфія Калі Віктару быў 1 год, сям’я Беланаў пераехала ў Набярэжныя Чаўны, у 6 гадоў — у горад Майскі ў Кабардзіна-Балкарыі, дзе ён скончыў Музычную школу. Першы конкурс — «Маладыя галасы Каўказа». Скончыў Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных па спецыяльнасці класічны вакальны выканавец. 2002 — дэбют на расійска–латвійскім фэсце «Новая Хваля», дзе Дзіма заняў чацвёртае месца. 2003 — выпусціў дэбютны альбом, названы «Начны Хуліган», які ўключаў такія вядомыя мелодыі, як «Caruso» (Карузо) і «Fever» (Ліхаманка). 2004 — выпусціў мелодыю, якая мела бурны поспех — «На Беразе Неба», якая была таксама назвай яго другога альбома. Музычным прадзюсарам спевака становіцца Юрый Айзеншпіс. Дзіма Білан удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне», папярэдне з песняй «Не то», у 2005 заняўшы другое месца у расійскім нацыянальным адборы. 2005, снежань — атрымаў два залатых грамафона за песні «Ты павінна побач быць» (гэта — расійская вэрсія «Not, That Simple») у Санкт-Пецярбургу і Алма-Аце. На працягу правядзення праекта «Новыя песні пра галоўнае» спявак атрымаў прыз Першага канала ад прафесійнага журы. Дзіма стаў чалавекам года ў сферы шоў-бізнесу, паколькі большасць выбаршчыкаў падалі свае галасы за яго, паводле версіі пошукавай сістэмы Rambler. У канцы 2005 года — прыняў запрашэнне ад амерыканскага агенцтва, з прапановай аб яго наведванні музычнага вечара «Пітэр Пэн». У снежні 2005 года ў Батанічным садзе быў зняты кліп для лірычнай кампазіцыі «Я Цябе Памятаю». 2006, 14 сакавіка — прыняў удзел у «Залатой Катрынцы», «Міжнародных Узнагарод Музыкі» у Кіеве, дзе атрымаў узнагароду як «Спявак года». Песня Білана «Never Let You Go» была выкананая спеваком толькі там.

Удзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2006 У сярэдзіне сакавіка 2006 года Білан быў абраны Першым каналам, каб прадставіць Расію на Еўрабачанні 2006, які праводзіўся ў Афінах. Сярод 37 краін, што прымалі ўдзел у конкурсе, Дзіма заняў другое месца з песняй «Never Let You Go», падобнага Расія ганаравалася толькі ў 2000 годзе, калі расійская спявачка Алсу таксама заняла другое месца. Дзіма атрымаў 248 балаў — на 44 бала менш, чым песня Hard Rock Hallelujah (Цяжкі рок, Алілуя!) музычнай групы з Фінляндыі Lordi (самы высокі вынік па стане на 2008 год – 292 бала), якая ў выніку і перамагла. Максімальныя 12 балаў Білан атрымаў ад сямі краін: Арменія, Беларусь, Фінляндыя, Ізраіль, Латвія, Літва і Украіна. Толькі Манака і Швейцарыя не прысудзілі Дзіме ні аднаго бала. У нумары Дзімы былі задзейнічаныя дзве танцуючыя балярыны і белае фартэпіяна, пакрытае чырвонымі пялёсткамі руж, з якога ў сярэдзіне песні з’яўлялася падобная здані жаночая постаць. Дзіма быў апрануты ў белую суколку з лікамі, якія пазначаюць яго нумары выхаду на сцэну — 13 і 10 у паўфінале і фінале адпаведна. З-за таго, што ў папярэднім годзе Расія выступіла не занадта ўдала, Білан павінен быў у паўфінале 18 мая давесці сваё права ўдзельнічаць у фінале. Там ён патрапіў у дзясятку найлепшых (заняўшы трэцяе месца з 217 баламі), і трапіў у фінал. Да пачатку конкурсу, расійскі вэб-сайт rin.ru паведаміў, што глава роднага горада Дзімы абяцаў назваць адну з вуліц у яго гонар, калі спявак пераможа.

2008

У 2008 годзе Віктар Белан другі раз падаў заяўку на ўдзел у расійскім нацыянальным адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2008. Не знойдзячы ніякіх юрыдычных парушэнняў, звязаных з выкарыстаннем сцэнічнага імя, іміджу і брэнда «Дзіма Білан», тэлеканал «Расія» прыняў заяўку і дапусціў артыста да ўдзелу ў адборы. 9 сакавіка — у эфіры галоўнага дзяржаўнага канала краіны прад’явіў на суд журы і тэлегледачоў песню Believe. Па выніках галасавання артыст набраў 54 бала, пакінуўшы ззаду Сяргея Лазарава, Аляксандра Панаётава і Жэню Атрадную. 20 мая — выступіў з песняй Believe у першым паўфінале конкурсу. Па выніках паўфіналу, ён увайшоў у дзясятку найлепшых і перайшоў у фінал. 24 мая — выступ у фінале конкурсу разам з расійскім фігурыстам Яўгенам Плюшчанка і венгерскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках галасавання набраў 272 ачка і заняў першае месца, стаўшы першым расійскім спеваком, які перамог на конкурсе і атрымаў галоўны спецыяльны прыз конкурсу — «Крыштальны мікрафон». 28 мая — прыняў удзел у адкрыцці Kista Галерэі — забаўляльным комплексе недалёка ад Стакгольма ў Швецыі. 19 кастрычніка — Гала-канцэрт «Зорны лёд» — выступ у конкурсе разам з расійскай фігурысткай Аленай Беражной, Яўгенам Плюшчанка і венгерскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках конкурсу заняў другое месца.

Музычная адукацыя 2000—2003 — Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных. Спецыяльнасць — Класічны вакал. 2003—2005 — Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (паступіў адразу на 2 курс).

Узнагароды 2006 — Заслужаны артыст Кабардзіна-Балкарыі 2007 — Заслужаны артыст Чачні 2007 — Заслужаны артыст Інгушэціі 2008 — Народны артыст Кабардзіна-Балкарыі

Прэміі MTV MTV Russia Music Awards Дзіма Білан рэкардсмен па колькасці ўзнагарод RMA — 10.

2005 — «Найлепшы выканаўца», «Найлепшы артыст» 2006 — «Найлепшая песня» («Never Let You Go»), «Найлепшы артыст» 2007 — «Найлепшая песня», «Найлепшая песня» («Never Let You Go»), «Найлепшы артыст» 2008 — «Найлепшае відэа», «Найлепшы спявак», «Поп-праект»

MTV Europe Music Awards 2005 — «Best Russian Act» 2006 — «Best Russian Act» 2007 — «Best Russian Act» 2008 — «Best Russian Act», трапіў у Top5 намінацыі «Фаварыт Еўропы» 2009 — «Best Russian Act», трапіў у Top5 намінацыі «Найлепшы Еўрапейскі Артыст» 2010 — «Best Russian Act», трапіў у Top5 намінацыі «Найлепшы Еўрапейскі Артыст»

Прэміі Муз-ТБ 2007 — «Песня года», «Альбом года», «Найлепшы выканаўца». 2008 — «Найлепшы рынгтон», «Найлепшы выканаўца». 2009 — «Найлепшае відэа», «Найлепшая песня». 2010 — «Найлепшы выканаўца». 2011 — «Найлепшы выканаўца». 2012 — «Найлепшы выканаўца».

Залаты грамафон Дзіма Білан неаднаразова ўдастойваўся музычнай прэміі «Залаты грамафон».

2005 — за песню «На берегу неба» 2006 — «Так устроен этот мир» 2007 — «Невозможное возможно» 2008 — «Все в твоих руках» 2011 — «Я просто люблю тебя»

ZD Awards Білан неаднаразова станавіўся лаўрэатам прэміі «Гукавая дарожка» у розных намінацыях: За 2003 год — «Top Sexy» (Самы сексуальны артыст). За 2004 год — «Спявак года». За 2007 год — «Саліст года» і «Альбом года» (за альбом Время-река). За 2008 год — «Саліст года». За 2009 год — «Спявак года» і «Альбом года» (за альбом Believe).

Glamour Дзіма Білан быў прызнаны Мужчынам года па версіі часопіса «Glamour» у 2006 і 2009 ах.

World Music Awards Best Selling Russian Artist 2006

Дуэты «Ты мне спой» (дуэт з Ларысай Долінай) «Тоска» (дуэт з Ленай Кулецкай) «Can you get to heaven» (дуэт з Неллі Фуртада) «Number one fan» (Sebastian remix) (дуэт з Sebastian) «Это была любовь» (R'n’B версія) (дуэт з Amar) «Билаз» (дуэт с Сяргеям Лазаравым) «Если у Вас нету тёти» (дуэт з Людмілай Гурчанка) «Песня о тревожной молодости» (дуэт з Іосіфам Кабзоном) «Safety» (дуэт з Анастэйшай) «Слепая любовь» (дуэт з Юляй Крыловай) «Звезда» (дуэт з сястрой Аней) «Кто выдумал любовь?» (дуэт з Анітай Цой) «Без тебя я не смогу» (дуэт з Дарыной)

Відэакліпы 2000 — Осень 2002 — Бум 2002 — Я ночной хулиган 2003 — Ты, только ты 2003 — Я ошибся, я попал 2003 — Я так люблю тебя 2004 — Мулатка 2004 — На берегу неба (Between The Sky And Heaven) 2004 — Поздравляю 2005 — Ты должна рядом быть (Not That Simple) 2005 — Как хотел я (Take Me With You) 2005 — Я тебя помню 2006 — Это была любовь 2006 — Never Let You Go 2006 — Невозможное возможно (Lady Flame) 2007 — Время-река (See What I See) 2007 — Number One Fan (Я твой нумар адзін) 2007 — Горе зима 2008 — Believe 2008 — Lonely 2009 — Dancing Lady 2009 — Lady 2009 — Changes 2010 — По парам 2010 — Safety (сумесна з Anastacia) 2010 — Я просто люблю тебя 2011 — Он хотел 2011 — Мечтатели 2011 — Задыхаюсь (Rock my life) 2011 — Слепая любовь 2012 — Так не бывает 2012 — Любовь-сука (сумесна з Юляй Волкавай) 2012 — Малыш (сумесна з Евай) 2012 — Обними меня (сумесна з Нігяр Джамал) (чакаецца)

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Я ночной хулиган (2003) На берегу неба (2004) Время-река (2006) Против правил (2008) Believe (2009) Мечтатель (2011) Дотянись (2013) Не молчи (2015) Эгоист (2017) Перезагрузка (2020) Вторая жизнь (2020) Vector V (2025)

Міні-альбомы

Пять хитов (2023)

Зборнікі

BEST. От хулигана до мечтателя (2011) Малыш (2013) 13 друзей Билана (2021)

Сінглы 2005 — Я тебя помню 2005 — Ты должна рядом быть (Not that simple) 2005 — Так устроен этот мир (Never let you go) 2006 — Это была любовь 2007 — Number one fan 2008 — Всё в твоих руках (Believe) 2008 — Тоска (Lonely) 2009 — Со мною (Dancing lady) 2009 — Lady 2009 — Больно (Changes) 2010 — По парам 2010 — Safety (совместно с Anastacia) 2010 — Я просто люблю тебя 2011 — Мечтатели 2011 — Задыхаюсь 2013 — Дотянись

Крыніцы

Спасылкі

Міжнародны клуб Дзімы Білана (афіцыйны) Прэса Інтэрв'ю Дзімы Білана на радыё «Рэха Масквы» Інтэрв'ю Дзімы Білана газеце «Суразмоўца»

Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Поп-музыканты Расіі Катэгорыя:Расія на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Выпускнікі музычнага вучылішча імя Гнесіных Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2006 Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2008 Катэгорыя:Заслужаныя артысты Кабардзіна-Балкарыі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Чачні Катэгорыя:Заслужаныя артысты Інгушэціі Катэгорыя:Народныя артысты Кабардзіна-Балкарыі Катэгорыя:Блогеры Катэгорыя:Члены ЛДПР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карачаева-Чаркесіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі