Станаво́е наго́р’е () — горная сістэма ў Расіі, у Забайкаллі на тэрыторыі Бураціі.

Цягнецца каля 700 км ад паўночным ускрайку Байкала да сярэдняга цячэння ракі Алёкма ў напрамку ўсход — паўночны ўсход. Шырыня больш за 200 км. Вышыні да 3142 м.

Уключае высакагорныя хрыбты Паўднёва-Муйскі, Паўночна-Муйскі, Кадар, Удакан, Каларскі і буйныя міжгорныя катлавіны Байкальскага тыпу на вышыні 500—1000 м (Верхнеангарская, Муйска-Куандзінская, Верхнечарская).

Станавое нагор’е складзена галоўным чынам крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі пры паўсюдным распаўсюджванні шматгадовамерзлых парод. Прысутнічаюць радовішча золата, медзі, флюарыта, каменнага вугалю. Тыповыя формы рэльефу — альпійскія.

Расліннасць прадстаўлена ў асноўным лістоўнічнай тайгой на горных схілах, змяняецца на вышынях больш за 1200 м рэдкалессем і горнай тундрай.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Горныя сістэмы Азіі Катэгорыя:Нагор’і Расіі Катэгорыя:Геаграфія Бураціі Катэгорыя:Геаграфія Забайкальскага края Катэгорыя:Геаграфія Іркуцкай вобласці